Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выступіў на тэлеканале "Беларусь 3" у... бронекамізэльцы і танкісцкім шлеме.
12:16 12 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Філосаф Уладзімір Падгол, які балатуецца ў Мінску па Старавіленскай выбарчай акрузе №105, паведаміў з экрана тэлевізара, што з’яўляецца аўтарам рамана «Куля для прэзідэнта». Такі ж надпіс быў на яго бронекамізэльцы. Кандыдат ад Партыі БНФ заклікаў скасаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама неадкладна закрыць мяжу з Расіяй, адкуль паступаюць зброя і наркотыкі.

– Гэта ваша ідэя выступіць у танкісцкім шлеме па тэлебачанні ці нехта параіў? – пытаюся ў філосафа.

– Пачну з пачатку. Першая версія майго рамана “Куля для прэзідэнта” выйшла яшчэ ў 1997 годзе. Кніга была арыштавана і па сённяшні дзень знаходзіцца ў пракуратуры. Гэта самы доўгатэрміновы палітычны вязень у Беларусі. Пасля выходзілі і новыя версіі, але чытачы іх таксама не ўбачылі. Гэта дало мне падставу выйсці не так даўно на пікет у сталіцы таксама ў бронекамізэльцы і танкісцкім шлеме. Дарэчы, пасля пікета мы аднеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта лісты кіраўніку краіны з прапановай, каб той узмацніў кантроль за перасоўваннем зброі і наркотыкаў на мяжы з Расіяй. Я і да гэтага адпраўляў лісты па пошце, але іх некуды перанакіроўвалі, таму ў мяне няма ўпэўненасці, што Лукашэнка іх бачыў. Хаця толькі ён вырашае, як кантраляваць мяжу. Таму, каб узняць публічна праблему, у той жа форме (шлеме і бронекамізэльцы) я пайшоў выступаць і на тэлебачанне. Гэта быў не столькі эпатаж, колькі спадзяванне, што да Лукашэнкі давядуць катастрафічную праблему, якую я ўзняў. Краіна захлынаецца ад наркотыкаў, якія пераважна ідуць з Расіі. Трэба біць у званы, грукацца ў дзверы, каб яшчэ і яшчэ раз засяроджваць на гэтым увагу. Вось і ўсё! І ніякіх падказак мне не было. Усё сыходзіла толькі з неабходнасці прывесці гэтую сітуацыю ў цывілізаванае рэчышча.

– Чуў: каб пранесці амуніцыю ў тэлестудыю, вы распрацавалі цэлы канспіратыўны сцэнарый.

– У тэлецэнтры я спакойна прайшоў надгляд, спакойна зайшоў у студыю… Праўда, у супрацоўнікаў БТ быў шок, калі ўбачылі ўсё маё “дабро”. Я ж і 30-сантыметровыя кулі прынёс, а дакладней – іх імітацыю.

– Кулі самі рабілі?

– У мяне ёсць давераная асоба, ён – майстар на ўсе рукі. Таму, калі супрацоўнікі БТ іх убачылі, у іх быў шокавы стан, а мяне сустракаў кіраўнік службы бяспекі тэлецэнтра. І мне давялося прачытаць ім лекцыю і тлумачыць, чым адрозніваюцца паняцці “куля для прэзідэнта” і “куля на прэзідэнта”. Калі яны пачулі, што “куля для прэзідэнта” азначае падарунак, то ніякіх пытанняў да мяне больш не было. Супакоіліся, нават дапамаглі мне апрануць амуніцыю. А напрыканцы папрасілі, каб я падпісаў цытатнік Лукашэнкі. Я і напісаў: “Каб чыталі і рагаталі”.

– А кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку вы навошта хацелі паклікаць у студыю?

– Я ж хацеў з ім паразмаўляць, каб ён не напалохаўся. Добра ведаў яго раней, Давыдзька нават мой раман браўся неяк чытаць, калі быў яшчэ дырэктарам Купалаўскага тэатра. Праўда, пасля гэтага некуды знік і пачаў мяне пазбягаць. Мы з ім разышліся і бачыліся затым толькі на дыпламатычных прыёмах.

– Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч ахарактарызаваў вас пасля выступлення па БТ так: “наш беларускі Дыяген”…

– Ведаеце, ёсць такая прымаўка: хоць гаршком назаві, толькі ў печ не стаў. Галоўнае, што я агучыў тыя праблемныя рэчы, на якія ўладам трэба звярнуць увагу. Вось сутнасць маёй акцыі. Я казаў, што ў нас страчана палітычная і эканамічная незалежнасць. Па сутнасці, страчаны вайсковы суверэнітэт, хаця ў Канстытуцыі запісана, што мы імкнёмся да нейтралітэту. Зараз стаіць задача адраджэння незалежнасці па ўсіх гэтых кірунках. Мая мэта была, каб гэта дайшло і да кіраўніка краіны, і да простых грамадзян. Хаця большасці беларусаў і выбары, і парламент, як кажуць, да лямпачкі.

– Навошта вы назвалі тых, хто крытыкаваў ваша выступленне, дурнямі і дэбіламі?

– Не тых, хто крытыкаваў, а хто мяне абразіў. Яны і на самай справе… Не напісалі ніводнага навуковага даследавання, а бяруцца разважаць… А мая акцыя – самая першая ў такім фармаце за ўсю гісторыю Беларусі.

Адным з тых, хто крытычна выказаўся пра выступленне Падгола, стаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў. «Гэта наглядны адказ на пытанне, чаму Лукашэнка да гэтага часу пры ўладзе. Суіцыдальны піяр Партыі БНФ», – напісаў палітолаг у сацыяльных сетках.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа