Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

ГІСТОРЫЯ ФОТАЗДЫМКА
6:00 2 студзеня 2017
7
Памер шрыфта

На фота – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам з тагачасным прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам.

“Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года гаспадар Белага дома афіцыйна запрасіў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў Вашынгтон, – успамінае Анатоль Уладзіміравіч. – У склад нашай дэлегацыі ўваходзілі таксама Аляксандр Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Павел Севярынец… У Вашынгтоне было шмат сустрэч – бачыліся з многімі сенатарамі і кангрэсменамі, з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс. Распрацавалі цэлую праграму, кожны дзень быў распісаны літаральна па хвілінах. А напрыканцы нашага знаходжання ў Амерыцы была запланавана сустрэча з прэзідэнтам ЗША”.

Паводле слоў палітыка, ніякага інструктажу перад гэтым не было, а сама сустрэча пачалася даволі нечакана.

“Прыём адбываўся зранку, памятаю, што было вельмі і вельмі мярзотнае надвор’е, – распавядае Анатоль Лябедзька. – І першае, што сказаў Буш: “Пры такім надвор’ем размову трэба пачынаць з віскі”. Гэта, безумоўна, быў жарт, бо ўсе ведалі, што апошнім часам прэзідэнт ЗША Буш ні грама не ўжывае алкаголю, хаця ў маладосці ў яго былі з гэтым праблемы. Ды ён і сам гэта не ўтойваў”.

Сустрэча праходзіла ў неафіцыйнай абстаноўцы. Анатоль Лябедзька адзначае, што яго вельмі здзівіла сціпласць кабінета прэзідэнта ЗША.

“Там мэбля засталася, напэўна, яшчэ з часоў першых прэзідэнтаў, – кажа палітык. – Поўная супрацьлегласць таму бляску, які так любяць аўтарытарныя кіраўнікі. Яны, відаць, лічаць, што пампезнасць ім нешта дадае. А ў Буша быў невялічкі пакой са старой мэбляй. Мы сядзелі вакол стала паўкругам, пілі каву, гутарылі. І, хаця ўсе былі ў гальштуках, але гэта была абсалютна шчырая і неафіцыйная размова. Буша па-рознаму апісваюць, але я скажу, што гэта фантастычна адкрыты чалавек. Было б проста супер мець такога суседа па лецішчы. Рэдкая сітуацыя, калі кіраўнік дзяржавы са смехам казаў пра нейкія свае хібы і недахопы. Напрыклад, распавёў нам, як аднойчы сядзеў за рабочым сталом, частаваўся сухарыкамі і падавіўся. Памочнікі лупцавалі яго па плячах, пакуль сухарык не выскачыў…”

Зрэшты, гутарка ішла не толькі пра “віскі і сухарыкі”.

“Буш цудоўна валодаў інфармацыяй па Беларусі, па праблемах правоў чалавека ў нашай краіне, – дадае Анатоль Лябедзька. – Ён быў абсалютна падрыхтаваны да сустрэчы, якая працягвалася каля гадзіны. Дарэчы, прэзідэнт ЗША не глядзеў на гадзіннік, каб хутчэй збегчы, а напрыканцы мы пажадалі сфатаграфавацца з ім. Быў і калектыўны здымак, і фота паасобку… Я тады падарыў Джорджу Бушу бел-чырвона-белы напульснік, а яго падарункам у адказ якраз і стала фотакартка з дароўным подпісам”.

Падрыхтаваў Алесь СІВЫ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.