Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Уладзімір Сямашка ўдакладніў цану расійскага газу для Беларусі.
13:22 4 мая 2017
6
Памер шрыфта

Кошт за 1 тыс. кубаметраў будзе складаць 129 долараў у 2018 годзе і 127 долараў у 2019 годзе, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле слоў Сямашкі, гэтая цана з’яўляецца фіксаванай «незалежна ад кан’юнктуры цэн на нафту і газ». Цана на газ для Беларусі заснавана на формуле, якая прывязана да цаны на газ у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

«Калі б усё заставалася, як да пачатку перамоў, то цана была б пад 150 долараў, таму гэта зніжка істотная», – падкрэсліў ён.

Акрамя таго, паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, да 1 ліпеня 2019 года будуць сфармуляваны ўмовы заключэння новага газавага кантракта паміж дзвюма краінамі на перыяд з 2020-га па 2023 год.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".