Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:47 24 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Новы спартыўны цэнтр пачаў трашчаць па швах ужо праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця, але сёння быццам бы праблемы ліквідавалі.

Нагадаем, што цэнтр будаваўся каля сямі гадоў і перайшоў у працоўны рэжым 4 красавіка 2015 года. Паведамлялася, што на пабудову комплексу, “якому няма аналагаў у свеце”, з бюджэту пайшло 50 мільёнаў долараў.

Але ўжо ў хуткім часе да журналістаў сталі звяртацца супрацоўнікі цэнтра і распавядаць пра праблемы.

Найперш яны паскардзіліся, што пасля няпоўных чатырох месяцаў работы сталі псавацца трампліны. З трох трамплінаў трэніравацца можна было толькі на адным – сальтавым. Але ён прызначаны для 13–14-гадовых падлеткаў, а не для дарослых спартcменаў.

Таксама, паводле іх слоў, пакрыццё на двух асноўных трамплінах прыйшло ў непрыдатнасць: на ім з’явіліся бугры і ўздуцці. Калі фрыстайліст падчас разгону набіраў хуткасць каля 60–70 км у гадзіну, дык, наехаўшы на такі пухір, ён мог проста ўрэзацца ў сценку. Пазней пакрыццё стала разбурацца.

Агучаная ў СМІ інфармацыя дала пэўны эфект: недахопы пачалі ліквідаваць. Але вясной мінулага года справа набыла новае гучанне: на трампліне атрымала сур’ёзную траўму 14-гадовая фрыстайлістка з юніёрскай зборнай Беларусі Яна Ермашэвіч. У 2016 годзе Яна дэбютавала на дарослым этапе Кубка свету, а напрыканцы сезона трэніравалася ў цэнтры фрыстайла. Некаторыя нават меркавалі, што кар’еры таленавітай спартсменкі прыйшоў канец…

“У Яны паехала лыжа, і яна вылецела на бакавую лесвіцу пасля сутыкнення з бортам, а пасля звалілася ў басейн, – паведаміў тады tut.by адзін з трэнераў фрыстайлістаў. – Добра, што яшчэ не паспела разагнацца… Якія прычыны таго, што адбылося? Сама паверхня разгоннай часткі была няроўная з-за таго, што падкладка трампліна набракла. Гэта дастаўляе нязручнасці нявопытным спартсменам. А яшчэ парэнчы павінны быць не толькі ў транзітнай зоне, а на працягу ўсёй гары. У выніку хапіла аднаго недакладнага руху на спуску, каб чалавек вылецеў з яго. Менавіта гэта і здарылася з Янай, якая паляцела ўніз з шасціметровай вышыні”.

“У нас няма прэтэнзій да якасці пакрыцця трампліннай і транзітнай частак, – дадаваў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Казека. – Там работы праводзілі швейцарцы. Праблемы існуюць на разгоне, дзе падкладку рабілі беларускія спецыялісты. Лічыцца, што гэты ўчастак работы не патрабуе высокай кваліфікацыі рабочых. Патрэбны толькі прафесійнае стаўленне да справы. Але, хутчэй за ўсё, падкладку на гэтым участку пачалі клеіць адразу на пыл і бруд…”

– Зараз у комплексе паставілі паўсюль загараджальныя борцікі, каб больш не было такіх выпадкаў, як з Янай, – распавёў “Народнай Волі” адзін з трэнераў зборнай Беларусі па фрыстайле Максім Самойлаў. – Яна, дарэчы, толькі пару месяцаў таму пачала трэніравацца.

– Траўма была сур’ёзная?

– Пералом сцягна. Іншая справа, што лячылі яе затым неяк незразумела. Чатыры месяцы дзяўчына ляжала на выцяжцы. Думалі, што косці хутка зрастуцца, але ж Яна ўжо дарослы чалавек, а не дзіця. У выніку загадчык аддзялення сам прыняў рашэнне зноў ламаць нагу, а затым “узяць яе на балты”. Ужо праз тыдзень Яна пайшла, але чатыры месяцы былі страчаны. Зараз спартсменка аднаўляецца – ходзіць у трэнажорную залу, ездзіць на лыжах… Хаця з трампліна яшчэ не скача.

– Апошнім часам у цэнтры фрыстайла трэніраваліся?

– Так, усё добра там зрабілі. Здаецца, ліквідавалі ўсе недахопы.

Дарэчы, як стала вядома “Народнай Волі”, зараз аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС сталіцы праводзіць праверку па некаторых фактах таго, як будаваўся цэнтр “Фрыстайл”. Пачакаем вынікаў…

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі