Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:17 13 верасня 2016
20
Памер шрыфта

Я сам з Маладзечна Мінскай вобласці, але на дадзены момант па сямейных абставінах часова пражываю ў Рэспубліцы Італія. Не так даўно мне спатрэбілася дапамога з боку беларускай амбасады, але калі я адчыніў старонку МЗС Беларусі ў інтэрнэце, то звяртацца туды і тым больш прасіць якой-небудзь дапамогі ў мяне адпала жаданне. Я быў вельмі ўражаны і абражаны і зараз растлумачу чаму…

Справа ў тым, што на дзяржаўным вэб-сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама на вэб-сайце амбасады МЗС РБ у Рэспубліцы Італія ўвогуле (!!!) адсутнічае беларуская дзяржаўная мова! Адчыніўшы раскладку сайта з мовамі, я ўбачыў, што ёсць толькі дзве мовы – руская і італьянская. Ведаеце, я валодаю і той, і другой, але ж мне як беларусу (не толькі па крыві і сумленні, але ж і па грамадзянстве) трэба мая родная мова – беларуская.

Памысліўшы трохі, я адчыніў старонкі другіх амбасад Беларусі – літоўскай (мовы толькі руская і літоўская), латвійскай (мовы толькі руская і латвійская) і гэтак далей – і не здолеў знайсці родную беларускую мову… Я нават зрабіў некалькі фотаздымкаў тых пасольскіх старонак, каб паказаць, што нічога не блытаю.

Унізе старонкі я знайшоў звесткі, што распрацоўкай сайта і яго дызайну займалася студыя Pixellhead, якая з’яўляецца структурнай часткай кампаніі ІВА.

У мяне, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, узнікае пытанне: чаму пры стварэнні вэб-сайта, які па сутнасці сваёй з’яўляецца «люстэркам» Беларусі, яе «візітнай карткай», не была ўжыта беларуская мова, а была ўжыта толькі мова суседняй краіны – Расіі?

Растлумачце мне, калі ласка, хто-небудзь – як гэта зразумець?

Трэба думаць, гэты безбеларускамоўны вэб-сайт пасля стварэння быў яшчэ, безумоўна, і зацверджаны нейкім чыноўнікам з МЗС РБ, а можа, нават і самім міністрам. І вось тут у мяне ўзнікаюць галоўныя пытанні.

Гэта было наўмысна зроблена супраць інтарэсаў Рэспублікі Беларусь?

Гэта дыскрымінацыя дзяржаўнай беларускай мовы з боку Pixellhead ці МЗС РБ?

Гэта наўмысная дыверсія з мэтай дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь перад міжнародным супольніцтвам?

У дадзенным выпадку вельмі жорстка парушаны канстытуцыйныя правы не толькі мае, але ж і ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Вельмі хацелася б, каб па гэтым пытанні далі адказ, тлумачэнні і прававую ацэнку гэтай з’явы дзяржаўныя ўлады, якія па законе павінны рэагаваць і праводзіць праверку па такіх заявах у СМІ.

Для прыкладу скажу: першае, што было зроблена з боку італьянскіх улад, калі я прыехаў у Італію, – са мной заключылі пісьмовую дамову аб тым, што я павінен авалодаць іх мовай, атрымаць веды па культуры, гісторыі і традыцыях, геаграфіі краіны (і заключаў я гэтую дамову не абы з кім, а з кіраўніком рэгіёна, у які прыехаў, а ён мае статус, прыкладна як старшыня аблвыканкама ў нас). Мяне накіравалі на бясплатныя школьныя курсы, дзе са мной займаліся выкладчыкі, каб было трохі лягчэй. Потым здаваў моўны іспыт і на выдатна здаў усё… Людзі перш за ўсё сябе і сваё паважаюць, а ў Беларусі… Ну што тут скажаш, нават сваёй роднай мовы не ўжываюць.

Сорам!

Андрэй Квяткоўскі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).