Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

«У мяне сёння вялікі дзень... Я сваю родную беларускую народную музыку ўяўляў раней крыху інакш», – адзначыў расійскі музыкант Андрэй Макарэвіч пасля спаткання з беларускім калектывам «Ліцвіны».
6:00 6 лiпеня 2015
34
Памер шрыфта

Расійскі рокер запрасіў удзельнікаў гэтага гурта ў 2002 годзе ў сваю праграму «Макарэна» на тэлеканале ГРТ. З таго і пачалося. Прадставіўшы гурт гледачам, шоўмен запытаўся, як перакладаецца слова «ліцвіны».

«Гэта назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, то бок гэта сярэднявечная назва большай часткі – па тэрыторыі – беларусаў і літоўцаў», – патлумачыў кіраўнік калектыву Уладзімір Бярбераў, унук беларускага паэта Аркадзя Куляшова.

Дзівіўся Макарэвіч і беларускай дудзе: «Да сённяшняга дня я быў упэўнены, што гэты інструмент называецца валынка, а яго радзіма ў Шатландыі. Але я так разумею, што гэта не зусім валынка?»

Спадар Бярбераў адказаў, што беларуская дуда – гэта адзін з відаў валынкі, якую можна спаткаць у шмат якіх славянскіх народаў і нават шырэй – па ўсёй Еўропе.

«Слухаць хачу. Ува мне мая беларуская частка загаварыла», – падзяліўся Андрэй Макарэвіч. Ён згадаў у размове Пружаны і Ружаны, з ваколіц якіх паходзілі ягоныя продкі. «Ну, усё правільна – паляшук», – назваў расійскага музыканта кіраўнік «Ліцвінаў».

Калі «Ліцвіны» выканалі вясельную песню, Макарэвіч прызнаўся: “Надзвычай дзівосна. Калі б мне завялі першую частку гэтай песні, я дакладна сказаў бы, што гэта шатландская народная музыка. Мне і ў галаву не прыйшло б, што гэта Беларусь… А наколькі ўсё побач ляжыць».

Іншую беларускую песню, якую спявалі на Каляды, Макарэвіч назваў сярэднявечнай рыцарскай баладай.

Не так даўно Андрэй Макарэвіч не толькі распавёў пра свае беларускія карані, але і сам заспяваў на беларускай мове. Тады ж рокер сказаў: «Давайце адраджаць беларускую мову агульнымі сіламі. Ці хаця б захоўваць яе».

З ДАСЬЕ

Продкі Андрэя Макарэвіча паходзілі з вёскі Паўловічы былога Пружанскага павета (цяпер Бярозаўскі раён Брэсцскай вобласці). Вядома, што ў часы Рэчы Паспалітай яны былі каралеўскімі сялянамі, чыё становішча было лепшым, чым панскіх прыгонных. Бабуля расійскага музыканта з боку бацькі паходзіла з беларускага шляхецкага роду Усакоўскіх. Прадстаўнікі гэтага роду былі грэка-каталіцкімі святарамі, што служылі ў Гайне і Плешчаніцах каля Лагойска.

Віктар Шукеловіч.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).