Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:31 19 студзеня 2017
31
Памер шрыфта

Каб вы толькі ведалі, у якую непрыгожую сітуацыю трапіла я ў святочныя дні! Запрасіла ў госці старая сяброўка. А да яе прыехалі сваты з Польшчы. Пасядзелі за сталом, выпілі, пагаманілі, а нехта вазьмі і прапануй: давайце паспяваем. І загучалі застольныя песні. І польскія, і беларускія.

Усе бралі ўдзел у імправізаваным канцэрце, акрамя мяне і яшчэ двух чалавек. Сорамна прызнацца, але мы не ведалі на памяць слоў ніводнай песні, якая гучала. Некалі па радыё чула іх выкананне, але ж ужо многа гадоў і кропкі ў кватэры няма.

Ды што і казаць, белай варонай выглядала я ў той вечар перад гасцямі маёй сяброўкі. Калі вярталася дахаты, падумалася: у многіх з нас знікае беларускі дух, і гэта недаравальна. Таму хачу звярнуцца да рэдакцыі газеты “Народная Воля” з прапановай: завядзіце спецыяльную рубрыку, пад якой няхай рэгулярна з’яўляюцца тэксты застольных песень беларусаў. І старэйшым людзям нялішне нагадаць, і моладзь вывучыць іх словы.

Антаніна ГАЎРЫЛКІНА.

Гродна.

АД РЭДАКЦЫІ

Ліст спадарыні А.Гаўрылкінай навёў на роздум: сапраўды, у многіх з нас знікае беларускі дух. У тым ліку і з-за таго, што ў тысячу разоў часцей гучыць расійская папса, чым нашы нацыянальныя песні. А яны ж могуць упрыгожыць любое застолле!

Прымаем Вашу прапанову, спадарыня Антаніна, і адкрываем рубрыку “Для вясёлай кампаніі”. Сёння друкуем словы песні “Касіў Ясь канюшыну” – запамінайце і спявайце!

Рубрыка “Для вясёлай кампаніі” будзе з’яўляцца ў “Народнай Волі” па аўторках.

Касіў Ясь канюшыну

Словы і музыка народныя

Касіў Ясь канюшыну, (3 разы)

Паглядаў на дзяўчыну.

А дзяўчына жыта жала, (3 разы)

Ды на Яся паглядала.

Ці ты Ясь, ці ты не? (3 разы)

Спадабаўся ты мне.

Кінуў Яська касіць, (3 разы)

Пачаў мамку прасіць:

– Ці ты мамка, ці не? (3 разы)

Ажані ж ты мяне!

Усе людзі жонак маюць, (3 разы)

Абдымаюць і кахаюць.

Каб я жоначку меў, (3 разы)

То б не піў і не еў.

– Дык бяры ж Станіславу, (3 разы)

Каб сядзела на ўсю лаву.

– Станіславу не хачу, (3 разы)

Бо на лаву не ўсаджу.

– Дык бяры ж ты Яніну – (3 разы)

Працавітую дзяўчыну.

Узяў!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт