Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
26
Памер шрыфта

У адыходзячым годзе асабіста я ажыццявіў сваю даўнюю мару і пабываў на Кубе. Якраз памёр Фідэль Кастра. Але ніякай жалобы, смутку на вуліцах Гаваны я не заўважыў. А што відавочна кінулася ў вочы – горад у руінах. Краіна трушчоб… Затое ў аэрапорце сорак разоў праверылі пашпарт.

Далей у мяне быў Брусель. І там разруха. У што ператварылі сталіцу Еўропы ўцекачы! Яна запаганілі цэнтр у прамым сэнсе слова. А еўрабюракраты дзяўбуць пра талерантнасць. Але ва ўсім павінна быць мера.

Хоць я працую з аднадумцамі, праводжу экскурсіі для людзей, зацікаўленых у вывучэнні мінулага, тым не менш локцямі з намі пачынае парой пхацца сама гісторыя. Напрыклад, некаторым робіцца ніякавата, калі мы прыязджаем на мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны. Там людзі, як правіла, раптам усведамляюць, з якой дробязі загарэлася Еўропа на пачатку XX стагоддзя. Тады ніхто не верыў у вайну, у бяду, а ў выніку было праліта мора крыві… І ў людзей, якія прыйшлі на экскурсію, каб добра правесці час, самі сабой узнікаюць паралелі…

Справа ў тым, што пакуль гісторыя – твой сённяшні дзень, даць ёй правільную ацэнку вельмі цяжка. Для аналізу патрэбна перспектыва. А экскурсіі да помнікаў мінулага дапамагаюць дапытліваму розуму параўнаць факты ў перспектыве. Таму не шкадуйце грошай на падарожжы! Я хачу падняць тост за пашырэнне ўласнага кругагляду – гэта тое, дзеля чаго варта жыць! Таму што кругагляд, калі не пашыраецца, звужаецца і ператвараецца ў кропку, якая вельмі падобна на смерць. «Memento Mori», – казалі ў Старажытным Рыме.

Анатоль ВАРАВА, экскурсавод

Аўтар: Анатоль ВАРАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.