Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:41 24 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Выйшаў з друку чарговы, пятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Таццяны Казановіч, Кастуся Нашчынца, Кацярыны Ваданосавай, Алеся Яшчанкі, Ірыны Грумандзь, Валерыі Куставай, Марыі Сцяфанавай і Васіля Зуёнка.

У раздзеле «Верасок» змешчаны вершы вучняў  сталічнай СШ №19  імя Янкі Купалы.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Яніны Пінчук, Надзеі Філон, Міколы Лешчуна, Наталлі Галавач, Вячаслава Лапціка, Лявона Валасюка, Вінцэся Мудрова, а таксама ўрывак з новага рамана Алеся Аркуша  «Сядзіба».

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца казкі латышскай пісьменніцы  Дагніі Дрэйка ў перакладзе Алены Масла а таксама аповед албанскага празаіка Ісмаіля Кадарэ, пераствораны па-беларуску Максімам Мудровым.

Раздзел “Крытыка” адкрывае эсэ «Называю, значыць, існуе…» Кацярыны Массэ. Пра свае творчыя спадзяванні ў гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае вядомы беларускі музыкант Андрусь Такінданг.  Дзейнасць  беларускага «Кінаконга» ў аднайменным артыкуле асвятляе Кацярына Шчасная. Адказ на пытанне «Ці ёсць яна, сучасная беларускай мода?» –  у гутарцы  Альдоны Мартыненка з маладой дызайнеркай Вольгай Кардаш.  «Ваеннымі» ўрыўкамі з кнігі «Шчонаўскія абразкі» дзеліцца Ала Петрушкевіч. Аб перыпетыях жыццёвага і творчага лёсу паэта Нікіфара Жальбы ў  артыкуле «Песні Жальбы» распавядае Сяргей Чыгрын. Крытычную ацэнку новай кнігі Насты Кудасавай «Маё невымаўля» дае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Заканчваецца раздзел аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які робіць  музычны аналітык Анатоль Мяльгуй.

Прасіце “Верасень” №15 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.