Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Каля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы 1660 года (Баранавіцкі раён) мясцовыя жыхары ўтварылі вялікую сметніцу. А гэта гістарычнае месца, дзе войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбілі армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага. Едучы са сваіх летнікаў у Баранавічы аўтобусам, жыхары пакідаюць горы смецця са сваіх агародаў каля аўтобуснага прыпынку, нягледзячы на тое, што адразу за прыпынкам усталяваны мармуровы памятны знак у гонар пераможнай Палонкаўскай бітвы 1660 года.
1:59 10 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

– Прыкра на ўсё гэта глядзець. Людзі зусім не ведаюць і не паважаюць сваю гісторыю. Як можна на гэтым святым месцы, дзе пралілося столькі чалавечай крыві за свабоду і незалежнасць, пакідаць смецце?! Канешне, мы будзем звяртацца да саміх людзей, у жыллёва-камунальную гаспадарку і, магчыма, у раённую міліцыю, каб спыніць гэтае дзікунства і брыдкасць, – пракаментаваў убачанае грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што грамадскасць горада мае намер ў бліжэйшыя ж дні правесці калектыўную талаку па добраўпарадкаванні месца Палонкаўскай бітвы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.