Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
27
Памер шрыфта

Віктар МАРГЕЛАЎ, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва:

– Нічога дрэннага не бачу ў тым, каб бел-чырвона-белы сцяг меў афіцыйны статус. У нас ёсць дзяржаўны сцяг, але ж маецца і гістарычны. Ён быў у гісторыі, і ад гэтага не трэба адмахвацца. Не трэба палітызаваць гэтае пытанне, а варта разумець, што гісторыю ўжо не зменіш. І калі сцяг выкарыстоўваўся ў краіне на пэўным гістарычным этапе, то ён у любым выпадку мае права на жыццё.

Сяргей ТРУХАНОВІЧ, гітарыст гурта “Крама”:

– Абедзвюма рукамі “за”, бо гэта нашы гістарычныя сімвалы. Ганарыцца трэба за перамогі продкаў, за іх унікальную культуру і самабытнасць. Варта ганарыцца гісторыяй і берагчы яе.

Марына ДАМАНЦЭВІЧ, марафонка:

– Мая пазіцыя такая – любая гістарычная каштоўнасць павінна захоўвацца. Мы ж дзецям павінны паказваць гісторыю, распавядаць пра яе. Навошта гэта забараняць?

Зінаіда БАНДАРЭНКА, народная артыстка Беларусі:

– Такі статус нацыянальныя сімвалы павінны былі мець ужо даўно. Мы памятаем, як гэты гаротны сцяг скідвалі, як яго тапталі нагамі, але ж хіба гісторыю затопчаш? А сёння  і насамрэч трэба штодзень церушыць уладу, каб тая задумалася, што яна таптала. Няхай выпраўляюць памылкі, калі хопіць смеласці.

Мікалай ЧАРГІНЕЦ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:

– Я выступаю за тое, каб была справядлівая гісторыя. Таму пытанне аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу афіцыйнага статуса трэба вывучыць дасканала, варта разабрацца, што гэта за сцяг. Памятаю, калі працаваў у Савеце Рэспублікі, спрабаваў задаць некаторыя пытанні з гэтай нагоды Інстытуту гісторыі, і яго дырэктар мне адказаў так: “Шчыра кажучы, мы і самі пакуль не разабраліся”. Таму, паўтаруся, трэба вывучыць пытанне. Няхай створаць працоўную групу, у якую будуць уваходзіць нейкія даследчыкі, вучоныя, прадстаўнікі не толькі дзяржаўных структур, але і апазіцыі. І калі бел-чырвона-белы сцяг на самай справе мае гістарычную каштоўнасць, то няхай у яго будзе суадносны статус. А  калі пытанне хочуць палітызаваць, то канфрантацыя ў грамадстве нам не патрэбна.

Генадзь ВЕРХАТУРАЎ, капітан марской авіяцыі ў адстаўцы:

– Дзяржава не проста павінна разглядаць нечыя ініцыятывы па захоўванні гістарычных сімвалаў, а гэта яе непасрэдны абавязак – берагчы нацыянальную спадчыну. Гісторыю не выкрасліш і не забароніш.

Падрыхтаваў Алесь СІВЫ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Овсяные отруби – 6 полезных свойств

Из овса делают самые разнообразные продукты, но особенно людям полюбились овсяные хлопья и отруби. Благодаря своим полезным свойствам отруби очищают организм, способствуют похудению, и это еще не весь

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Белорусские ученые создали опытное производство композитов для 3D-печати

Институт химии новых материалов Национальной академии наук (НАН) создал опытное производство композиционных материалов на основе термопластов белорусского производства, которые можно использовать для