Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Сёлета ў Ліцэй БДУ паступала 1498 чалавек, а будуць прыняты 264 навучэнцы.

Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася ў хіміка-біялагічныя класы, а самы высокі конкурс быў на інфарматыка-матэматычны напрамак – 9,2 чалавека на месца, паведамляе прэс-служба БДУ.

З 1498 абітурыентаў Ліцэя гэтага года 33 – пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд. Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістраваліся ў хіміка-біялагічныя класы – 333. Конкурс тут склаў 8,6 чалавека на месца.

У матэматычныя класы было пададзена 307 заяў (конкурс 7,6 чалавека на месца), у фізічныя – 222 (5,9 чалавека на месца), філалагічны (беларуская і англійская мовы) – 123 (5,8 чалавека на месца) і (беларуская і руская) – 91 (5 чалавек на месца), гісторыка-грамадазнаўчыя – 137 (3,2 чалавека на месца), хімічны – 107 (6 чалавек на месца). Самы высокі конкурс – 9,2 чалавека на месца – быў на інфарматыка-матэматычным напрамку (пададзена 178 заяў).

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10-ы клас будзе прынята 264 навучэнцы, з якіх будуць сфарміраваны 12 класаў па 22 чалавекі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.