Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
19
Памер шрыфта

Што і казаць, здаецца, толькі ўчора ён рабіў першыя крокі на паэтычнай ніве, а сёння Яўгену Хвалею ўжо 70 гадоў.

Яўген Іванавіч ХВАЛЕЙ нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў вёсцы Белькаўшчына Стаўбцоўскага раёна. Скончыў Мікалаеўшчынскую СШ імя Якуба Коласа. У 1971 годзе – філфак БДУ.

Працаваў у Стаўбцоўскай   райгазеце “Прамень”, на Беларускім радыё і тэлебачанні, у выдавецтвах “Народная асвета”, “Юнацтва”, “Мастацкая літаратура”, часопісах “Крыніца”, “Родная прырода”, газеце “Літаратура і мастацтва”.

Аўтар паэтычных кніг “Ярына”, “Прычасце”, “Зялёны прамень аеру”, “Квадры памяці”, “Прыстань віцінаў”, ”Дзе хвалі срэбна-залатыя”,  прозы – аповесцяў “Пацукі”, “Таямнічы дзённік”, “Прынцэса тусоўкі” (пяць выданняў), “Вяселле на Кіпры”, “Анжэла з Былькаў”, “Не пакідай мяне, Аля”, рамана-эсэ “Серабрыстыя таполі”,  трох зборнікаў вершаваных казак для дзяцей.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”.

Намінант Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2016 года.

Уладальнік нагруднага знака “За вялікі ўклад у літаратуру”.

Яўген ХВАЛЕЙ

Нёман

Прыйду на берагі

Твае крутыя,

Дубоў дзе караніцца род,

Дзе хвалі срэбна-залатыя

Калышуць памяць,

Як чарот.

Рака мая,

Праз дні мае віротныя

Бяжыш –

Твой разумею спех…

Ды недзе там,

За выдмай, паваротам,

Прыпыніш, як і я,

На хвілю бег.

Нам ёсць над чым падумаць…

Бо стагоддзі

Плылі табой,

Нібы варагі ў грэкі.

Легенды, былі у маім народзе

Жывуць часцей

Там, дзе крынічаць рэкі…

Ты рушыш зноў за даляглядным часам,

Аддаўшы плынь гарэзу-быстраку.

I доўга буду я

З маімі днямі разам

Рукой махаць,

Праводзячы раку…

Асліная пенсія

(Байка)

Пенсію далі Аслу –

Быў ён цягавіты ў працы.

(Хоць якая там падачка –

“Няхай яе затопча качка!”)

І трэба ж тут было Казлу

З Аслом у гэты час спаткацца,

А яшчэ – Каню, Быку,

Барану з Авечкай.

І заселі ўсе ў шынку

За стрэчу разгавецца.

– Мэ-мэ… – мычыць Казёл,

– Го-го! – іржэ  Буланы,

– Ня-хай… жы-ве… Асёл! –

Баран бляе ўжо п’яны.

– Я з ім, Аслом, магла б жыць вечна, –

Прабэкала Авечка.

Хваліў Асла і Бык,

Ажно хадзіў кадык.

За сталом сядзелі доўга,

З шынка цягнулі ледзьве ногі.

Назаўтра стрэў Казёл Асла:

– Як справы, друг?

Упаў, здаецца мне, твой дух,

А ці не ўджаліла аса?

– Асліха не дала аўса:

“Ідзі ў шынок – і там харчуйся сам”.

– Х-м-м… Прабач, браток,

Хапіла пенсіі тваёй

Адно нам на шынок, –

Сказаў Казёл

І скіраваў да блізкіх сёл.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.