Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:43 2 мая 2017
21
Памер шрыфта

Трэнер узыходзячай зоркі беларускай цяжкай атлетыкі распавёў “Народнай Волі”, што дапамагло 17-гадоваму хлопцу стаць чэмпіёнам свету сярод юніёраў.

На гэтым тыдні беларус Канстанцін КУРОЎСКІ заваяваў золата ў вагавой катэгорыі звыш94 кг на юніёрскім першынстве свету, якое праходзіла ў сталіцы Тайланда.

У суме двухбор’я 17-гадовы штангіст падняў360 кг(165 у рыўку + 195 у штурханні).

– Косця нарадзіўся і жыве ў Гродне, выхаванец мясцовай школы цяжкай атлетыкі, – распавядае галоўны трэнер нацыянальнай мужчынскай зборнай Беларусі Віктар ШАРШУКОЎ. – Яго трэніруем я і бацька хлопца. Не дарэмна мы кожны год праводзім чемпіянат Беларусі ў Гродне, бо там развіццё цяжкай атлетыкі на ўзроўні. І кіраўніцтва гарадское дапамагае, і алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч жыве менавіта там… Калі ёсць дапамога на месцы, то і вынік прыходзіць.

– Планавалі залаты медаль?

– Ехалі, безумоўна, выйграваць, але не думалі, што давядзецца так складана. Надта ўжо фактурныя сапернікі аказаліся! Косця важыць 101 кілаграм, расіянін, які заняў 2-е месца, 110, а два іранцы – 130 і 140 кілаграмаў. Але гэта не перашкодзіла нашаму спартсмену і золата заваяваць, і ўласны рэкорд паставіць. Дарэчы, у гэтым годзе я атэставаў Канстанціна і яшчэ аднаго хлопца ўжо ў нацыянальную каманду, хаця ім тады было яшчэ па 16 гадоў.

– Калі спартсмена трэніруе бацька, то, можа быць, ёсць у пераможцы нейкія спартыўныя гены?

– Яго бацька – Генадзь Куроўскі – майстар спорту па цяжкай атлетыцы, а маці – лёгкаатлетка, таксама майстар спорту. Таму, безумоўна, сям’я спартыўная.

– Беларускі штангіст Андрэй Арамнаў стаў алімпійскім чэмпіёнам у 20 гадоў. Канстанцін можа паўтарыць яго поспех?

– Я магу толькі сказаць, што Куроўскі – адзін з тых спартсменаў, каго могуць чакаць вялікія перспектывы. Пакуль жа ён яшчэ вельмі малады, каб на роўных даваць бой дарослым цяжкаатлетам. Калі ж будзе прагрэсіраваць тымі тэмпамі, што зараз, то ўжо ў наступным годзе можа быць адназначна ў першай шасцёрцы на дарослым чэмпіянаце Еўропы і ў васьмёрцы мацнейшых на першынстве свету. Але тут не трэба фарсіраваць падзеі. Увогуле, цяжкавагавікі, што называецца, “паспяваюць” позна. Той жа Курловіч упершыню стаў алімпійскім чэмпіёнам толькі ў 28 гадоў, а другі раз ён выйграў Гульні ў 32 гады. І ў 36 год мог вярнуцца з алімпійскім медалём, калі б не траўма… А феномен Арамнава – гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Хаця зараз Косця па сваіх выніках ідзе амаль па тым жа графіку, што і Андрэй у свой час.

– А ў вашых планах ёсць алімпійскі медаль Канстанціна Куроўскага на Алімпіядзе ў Токіа 2020 года?

– У мяне ёсць сем чалавек, на каго я вельмі разлічваю. У гэтым спісе – і Косця.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.