Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
12
Памер шрыфта

У свой час яго прызначэнне не прамінуў сваёй увагай Аляксандр Лукашэнка, а ва Ушачы прадстаўляць калектыву новага старшыню прыязджаў тагачасны старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Чаму зараз адстаўка?

Віктар Родзіч у мінулым нумары “Народнай Волі” імкнуўся пераканаць чытачоў, што няма нічога супярэчлівага ў тым, што Дошка ганаровых грамадзян раёна, на якой змешчаны фота заслужаных людзей Ушаччыны –  народнага пісьменніка Васіля Быкава і народных паэтаў Петруся Броўкі і Рыгора Барадуліна, аформлена па-руску. Не ўбачыў у гэтым ніякай абразы памяці славутых сыноў Беларусі.

Але ж пасады ён пазбавіўся, вядома, не з-за гэтай недарэчнасці. Больш за тое, калі вялася наша размова наконт афармлення Дошкі, Родзіч ужо ведаў, што пакідае крэсла старшыні райвыканкама.

– Канешне, інфармацыя гэта не была засакрэчана, – прызнаецца Віктар Родзіч. – Дзе буду працаваць далей? Пакуль гэта сакрэт… Галоўнае, што не паніжэнне. На маю думку, чалавеку дастаткова 4–6 гадоў папрацаваць на адным месцы, каб рэалізавацца. А я ва Ушачах з 2013 года.

У верасні 2013 года падчас узгаднення Віктара Родзіча на пасаду старшыні Ушацкага райвыканкама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што той прадстаўляе новае пакаленне кіраўнікоў, і параіў яму строга запытваць з падначаленых за давераны ўчастак работы. На той момант Родзіч і сапраўды быў самым маладым старшынёй райвыканкама ў краіне. Яму толькі  споўнілася 32 гады. І ў яго службовай біяграфіі не было такіх адказных пасад. У 2004 годзе ён скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам дырэктара і дырэктарам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна, начальнікам райсельгасхарча Шумілінскага райвыканкама… І такога вось “зялёнага” кінулі на адказную пасаду, на сверхскладаны раён. Вось што пісала раённая газета “Патрыёт” у верасні 2013 года ў рэпартажы з прадстаўлення Родзіча:

Дэмаграфічная ж сітуацыя застаецца складанай. Раён пасля адпрацоўкі пакідае 60 працэнтаў маладых кадраў. Смяротнасць у два разы перавышае нараджальнасць. Вельмі высокай застаецца алкагалізацыя насельніцтва і як вынік у такім маленькім раёне – 136 дзяцей прызнаны сацыяльна неабароненымі. На сённяшні дзень удзельная вага валавой прадукцыі сельскагаспадарчай галіны раёна займае ў вобласці толькі 2 працэнты. Гэта недапушчальна мала. Нізкімі ў параўнанні з сярэднеабласным назваў А.М.Косінец і надой на карову – 3071 кілаграм пры 4300–4500, паўкілаграмовыя прывагі…

Нездавальняючымі тэмпамі вядзецца рэканструкцыя фермаў. Будаўнікамі не асвойваюцца выдзеленыя грошы, а заробак работнікаў гэтай галіны ў выніку складае 2,9 мільёна рублёў. Каб спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, штат ПМК-66 павінен быць пашыраны да 500 чалавек. І галоўнае, падкрэсліў губернатар, не проста ствараць новыя працоўныя месцы, – а з дастойнай заработнай платай – гэта галоўная задача кіраўнікоў на месцах. І хоць А.М.Косінец падкрэсліў, што раёну аказваецца (толькі за апошнія месяцы выдзелена 40 адзінак тэхнікі, паліва, угнаенне, сродкі на развіццё інфраструктуры) і будзе аказвацца дапамога (пры фарміраванні бюджэту на наступны год закладзены сродкі на развіццё інфраструктуры, сацыяльнай сферы), аднак трэба больш зарабляць самім. Раёну трэба змяншаць датацыйнасць, якая знаходзіцца на ўзроўні 65 працэнтаў”.

Можа, усё ж такі ў маладога кіраўніка не атрымалася выправіць сітуацыю, якая склалася ў раёне? Між іншым, сярэдні заробак па Ушацкім раёне ў сакавіку гэтага года склаў усяго толькі 489,9 рубля. Да праславутых 500 долараў – прорва.

– Каментаваць змены ў сваім жыцці не буду, – адзначыў Віктар Родзіч. – Сачыце за інфармацыяй і даведаецеся, дзе буду працаваць.

17 мая да выканання абавязкаў старшыні Ушацкага райвыканкама прыступіў Уладзімір Аўдошка. Яго апошняе месца працы – начальнік службы інкасацыі аддзялення «Беларусбанка» ў Наваполацку. Але Ушаччына для Аўдошкі не чужы рэгіён: раней ён працаваў дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг АСБ «Беларусбанк» ва Ушачах. Захапляецца гіравым спортам і ігрой на гітары.

На фота. Віктар Родзіч (у цэнтры) падчас адкрыцця новай царквы ва Ушачах, кастрычнік 2016 года.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.