Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
3
Памер шрыфта

У Жабінкаўскім раёне кіроўца заснуў за рулём і здзейсніў наезд на веласіпедыста: 28-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр.

У Драгічынскім раёне аўтамабіль «Аўдзі 80» збіў веласіпедыста: 20-гадовы вясковец памёр у рэанімацыі мясцовай райбальніцы праз 4 гадзіны пасля здарэння.

Мікрааўтобус збіў насмерць веласіпедыста ў Стаўбцоўскім раёне…

Гэтыя тры жудасныя здарэнні – статыстыка красавіка. Аднак, аказваецца, нягледзячы на веласіпедны бум, які ахапіў Беларусь, дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў у краіне стала значна менш. За 10 год – з 2006-га па 2016-ы колькасць такіх ДТЗ скарацілася больш як у 2 разы, у 3,3 раза стала менш смяротных выпадкаў, звязаных з веласіпедыстамі.

У ДАІ тлумачаць гэты факт тым, што з 2006 года веласіпедыстам забаронена выязджаць на дарогу, калі побач ёсць тратуар або абочына. Хаця амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах ім дазваляецца карыстацца дарогамі агульнага карыстання. Але, пагадзіцеся, там недысцыплінаваны, а тым больш п’яны чалавек на ровары – нонсэнс, а ў нас, сцвярджаюць у ДАІ, кожны дзясяты веласіпедыст – віноўнік аварыі быў у нецвярозым стане.

Інспектары лічаць, што больш парадку стала на дарогах і таму, што адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху ў веласіпедыстаў цяпер такая ж, як і ў кіроўцаў машын, і санкцыі сур’ёзныя. Веласіпедыста могуць аштрафаваць аж на 90 рублёў, калі ён сядзе на веласіпед п’яны. Да 144 рублёў можа ўзрасці штраф нават для цвярозага веласіпедыста за стварэнне аварыйнай сітуацыі на дарозе. Ну а калі ў выніку ДТЗ будзе пашкоджана маёмасць, альбо пацярпелы атрымае лёгкае цялеснае пашкоджанне, альбо веласіпедыст з’едзе з месца ДТЗ, штраф можа дасягнуць 360 рублёў.

Вось як выглядае статыстыка УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў па ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў:

Год

Колькасць ДТЗ

Загінула веласіпедыстаў

2006

659

173

2007

610

138

2008

503

127

2009

469

119

2010

460

112

2011

432

115

2012

337

85

2013

353

71

2014

359

67

2015

321

62

2016

283

51

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".