Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
5
Памер шрыфта

Заўтра, 17 мая 2017 года, у 17.30 у кіназале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца вечар памяці жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Італіі ад нацыстаў.

Мерапрыемства арганізавана Амбасадай Польшчы ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыкам Ігарам Мельнікавым. У яго рамках адбудзецца прэзентацыя кніг “Забытыя героі” і “Адысея палешука” (аўтар – Ігар Мельнікаў). Нагадаем, першая з іх расказвае пра лёсы беларускіх андэрсаўцаў, а таксама жаўнераў Першай польскай незалежнай паветрана-дэсантнай брыгады, якія ўвосень 1944 года вызвалялі Галандыю ад нацыстаў. Другая – гэта ўнікальныя ўспаміны беларуса  Паўла Нічыпарука, які змагаўся супраць нацыстаў у бітве пад Монтэ-Касіна, а таксама ля Балоніі і Анконы.

Акрамя гэтага, у рамках вечара памяці будзе паказаны дакументальны фільм “Доўгі шлях дадому” вытворчасці Майстэрні Уладзіміра Бокуна. Стужка расказвае пра цяжкі лёс беларускага андэрсаўца Якуба Конана.

– Летась у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была выстава, прысвечаная гісторыі службы беларусаў у Другім польскім корпусе, – адзначае адзін з арганізатараў мерапрыемства Ігар Мельнікаў. – Зараз ёсць чарговая выдатная магчымасць узгадаць гэтых жаўнераў свабоды. Госці вечарыны ўбачаць аўтэнтычную ўніформу і рыштунак байцоў 5-й крэсовай пяхотнай дывізіі. Яе жаўнеры адзначыліся асаблівым гераізмам падчас бітвы пад Монтэ-Касіна. Акрамя гэтага, будуць прадэманстраваны цікавыя артэфакты, звязаныя са службай беларусаў у Арміі Андэрса. Нарэшце, кожны жадаючы зможа папоўніць сваю хатнюю бібліятэку кнігамі “Забытыя героі” і “Адысея палешука”. Дарэчы, гэта ўжо апошнія асобнікі.

Так што прыходзьце – не пашкадуеце.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.