Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
7
Памер шрыфта

Нечаканыя кадравыя перастаноўкі ў вышэйшых эшалонах улады працягваюцца. Учора стала вядома, што віцэ-прэм’ерам па пытаннях сацыяльнай сферы прызначаны Васілій Жарко, які ў той жа дзень пакінуў пасаду міністра аховы здароўя. У маі гэтага года Жарко адзначыў 60-годдзе і вось – павышэнне.

В.Жарко медыцынскае ведамства ўзначальваў 10 гадоў, з мая 2006-га. На сённяшні дзень больш за яго ва ўрадзе знаходзіцца толькі намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Безумоўна, за 10 год у медыцыне было нямала зроблена. Сярод поспехаў – стварэнне 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, укараненне ў практыку вялікага спектра высокатэхналагічных аперацый, якія выконваюцца ў розных сферах медыцыны. Але дагэтуль беларуская сістэма аховы здароўя “хранічна хварэе” на дэфіцыт урачоў, чэргі ў паліклініках, невысокія заробкі медыкаў. У некаторых рэгіёнах, як, напрыклад, у Віцебску, гадамі не вырашаецца праблема медыцынскіх даўгабудаў. Так што віцэ-прэм’еру Жарко ёсць куды накіраваць свае сілы і, магчыма, зрабіць тое, што не атрымалася ў міністра Жарко.

Дарэчы, новы міністр аховы здароўя пакуль не прызначаны.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.