Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 верасня 2016
22
Памер шрыфта

На ўваходзе ў будынак Клімавіцкага райвыканкама з’явілася паштовая скрыня з надпісам «Персанальная пошта старшыні». Скарыстаўшыся ёю, можна асабіста звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі да Васіля Захаранкі, кіраўніка раённай выканаўчай улады. Кажуць, пошту ён забірае са скрынкі асабіста.

Цікава, што ў сусветнай гісторыі ўжо вядомы такі прыклад. Напрыканцы ХVІІІ стагоддзя расійскі імператар Павел І загадаў павесіць такую скрыню на адной з бакавых сцен Зімовага палаца, якраз пад вокнамі свайго кабінета. Пошту імператар забіраў асабіста. Але праз паўтара года Павел знайшоў у скрыні карыкатуры на самога сябе, пасля чаго раззлаваўся і спыніў непасрэдны “кантакт” з насельніцтвам.

Паглядзім, наколькі хопіць цярпення ў Васіля Захаранкі.

Аўтар: Дзяніс МАРЦІНОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.