Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
11
Памер шрыфта

Халодная вясна не толькі дадае нязручнасцяў беларусам сёлета, але адаб’ецца і на будучым ураджаі.

Спецыялісты адзначаюць, што сады ў многіх раёнах ужо пацярпелі ад замаразкаў. Прагназуецца, што ўраджай яблык у цэнтральных раёнах краіны будзе ў гэтым годзе недзе на 70–80 працэнтаў менш, чым у мінулым.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ЯДЛОЎСКІ распавядае, што дрэнныя кліматычныя ўмовы дадаюць праблем і аграрыям.

– З-за надвор’я мы губляем тэмпы работ, а значыць, губляецца і прадукцыя, – кажа Васіль Міхайлавіч. – Мы не атрымліваем неабходны эфект ад угнаенняў, таму што яны цалкам не засвойваюцца. Няма сонца, не растуць і кармавыя культуры. А затым варта чакаць і ланцуговай рэакцыі. Больш позна пачнецца ўборка кармоў, трэба будзе напружвацца з уборкай збожжавых. З-за арганізацыйных накладак мы таксама губляем. Калі звужаюцца тэрміны выканання работ, то гэта патрабуе дадатковых затрат матэрыяльных і чалавечых сіл.

– Якія раёны Беларусі сёння найбольш праблемныя?

– Увогуле, калі казаць пра стан ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур, то на канец мая ў краіне засеялі каля 80 працэнтаў плошчаў. А вось у Віцебскай вобласці з-за таго, што там адбылося пераўвільгатненне пасеваў, пасяўная пакуль прайшла прыкладна на 50 працэнтах плошчаў.

ДАРЭЧЫ

Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, маніторынг паказаў, што ні кукурузе, ні рапсу надвор’е не нанесла эканамічна значнага ўрону. Паводле папярэдніх звестак, гібель азімага рапсу ў гэтым годзе склала 11,5%.

Не нанеслі замаразкі істотнага ўрону і пасевам азімых зерневых культур. Толькі на асобных палях, дзе тэмпература апускалася ніжэй мінус пяці градусаў, адзначаецца падмярзанне лісця.

У паўночна-ўсходняй і паўночнай частках краіны захоўваюцца аптымальныя тэрміны сева яравых зерневых і зернебабовых культур, а начныя замаразкі да мінус 4–6 градусаў разам са станоўчай дзённай тэмпературай не нясуць вялікай пагрозы для насення ў глебе, хаця ў залежнасці ад культуры, гатунку і ўзроўню паніжэння тэмпературы могуць выклікаць пашкоджанне альбо частковую гібель парасткаў, якія ўжо ўзышлі.

Пасля аптымальных тэрмінаў кожны дзень затрымкі севу зніжае магчымую ўраджайнасць яравых зерневых культур на 0,8–1,0 ц/га.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.