Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

Заўтра ў Мінску загучыць валынка 2-га каралеўскага Ірландскага палка. Канцэрт пройдзе на адкрытым паветры, у Чырвоным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. У гарах гукі валынкі могуць быць чутныя на шэсць кіламетраў вакол, але ў горадзе будынкі, вядома, “прытушаць” моц гукаў. Брытанскія музыкі выступяць разам з валыншчыкамі беларускімі. Канцэрт арганізавала Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Уваход на яго свабодны, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Каралеўскія дудары ўпершыню пабывалі ў Мінску чатыры месяцы таму, яны выступалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны разам з аркестрам Узброеных сіл Беларусі. І паабяцалі вярнуцца ў Мінск ізноў, як толькі пацяплее: нашы лютаўскія маразы з ветрам тады аказаліся для іх непрыемнай навіной.

Кірыл БУБНОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс