Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:17 5 снежня 2016
17
Памер шрыфта

Чыноўнікі Міністэрства культуры прапанавалі знакамітаму балетмайстру Валянціну Елізар’еву ў наступным годзе шырока адзначыць 70-гадовы юбілей. Меркавалася, што юбілейны вечар пройдзе ў Акадэміі музыкі, аднак Елізареў прапанаваў, каб мерапрыемства адбылося на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, якому ён аддаў 35 гадоў свайго жыцця.

Цікава, што ні Кацярына Дулава, рэктар Акадэміі музыкі, дзе цяпер працуе Валянцін Елізар’еў, ні міністр культуры Барыс Святлоў ні словам не абмовіліся з нагоды ліста расійскага харуографа Юрыя Грыгаровіча. Як паведамляла “Народная Воля”, Грыгаровіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вярнуць у тэатр Елізар’ева. «За час яго адсутнасці ў Вялікім тэатры Беларусі не было пастаўлена нi адной значнай работы ўзроўню і маштабу спектакляў Елізар’ева, – напісаў Грыгаровіч беларускаму прэзідэнту яшчэ ў ліпені гэтага года. – Асноўную частку новага рэпертуару балета Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь складаюць балетныя спектаклі, узятыя напракат або набытыя ў іншых краінах, у Расіі, у Галандыі. Сваіх нацыянальных балетных спектакляў, якія сталі б значнай падзеяй культурнага жыцця, не з’явілася».

Міністэрства культуры павінна было сфармуляваць тэзісы для адказу на ліст Грыгаровіча. Намеснік міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, што прапановы сфармуляваны і ўсе яны былі ўзгоднены з Елізар’евым. «Ён у курсе, – сказала чыноўніца. І дала зразумець, што вяртанне харэографа ў Вялікі тэатр пакуль не плануецца: Наш Вялікі тэатр паспяхова працуе, там ёсць кіраўнікі. Але калі Вялікі ці Музычны тэатры будуць зацікаўлены ў тым, каб прапанаваць пастаноўку Валянціну Мікалаевічу, гэтае пытанне будзе вырашацца толькі імі самімі. Ніякага ціску Міністэрства культуры ні на адзін, ні на другі бок не аказвае».

«Спачатку ў мяне адбылася размова з рэктарам Акадэміі з нагоды юбілейнага вечара, які будзе называцца «Лінія жыцця», – распавёў Валянцін Мікалаевіч пра свае размовы з чыноўнікамі ад культуры. – Крыху пазней адбылася размова з Барысам Святловым. З міністрам культуры я размаўляў дзве хвіліны. Гэта была вельмі кароткая тэлефонная гутарка, ён нават не прапанаваў мне сустрэцца. Размова ішла таксама выключна пра юбілей. Пра ліст Грыгаровіча гаворкі не было, ніякіх прапаноў Міністэрства культуры са мной ніхто не ўзгадняў».

Што ж, паглядзім, які адказ атрымае на свой зварот Юрый Грыгаровіч. Не выключана, што чыноўнікі, якія будуць рыхтаваць гэты дакумент, напішуць, што дзяржава Елізар’ева не забывае і нават рыхтуецца маштабна адзначыць яго юбілей. Гэта ж таксама мастацтва – умела і своечасова пусціць пыл у вочы…

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".