Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Філосаф Валянцін Акудовіч заявіў, што ў гэтую прэзідэнцкую кампанію ён гатовы падтрымаць толькі прапанову Уладзіміра Някляева, абнародаваную ў мінулым нумары “Народнай Волі”. Нагадаем, што Някляеў заклікаў апазіцыю аб’яднацца і падтрымаць на гэтых выбарах экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколу Статкевіча, які з 2010 года знаходзіцца за кратамі.
6:00 13 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

– Я цалкам разумею, што гэта не зусім будуць выбары, таму што ў іх апрыёры закладзена немагчымасць вылучэння Статкевіча юрыдычна. Але паколькі ўсе астатнія варыянты абсалютна бессэнсоўныя, правальныя, тупыя і ўвогуле смешныя, то гэта адзіны варыянт, які не тупы, не смешны, які вельмі важны для беларускага грамадства, – сказаў Валянцін Акудовіч. – Калі мы не можам перамагчы палітычна, то мы праз абранне Міколы Статкевіча пераможам этычна. У нас няма магчымасці, яшчэ раз падкрэслю, палітычнай перамогі. А этычную, маральную перамогу мы можам атрымаць. І больш за тое, гэтым прэцэдэнтам мы можам прыцягнуць увагу не толькі да Міколы Статкевіча як палітычнага вязня, а прыцягнуць увагу і да Беларусі як да беспрэцэдэнтнага моманту ў сучасным выбарчым працэсе.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.