Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
8
Памер шрыфта

“Народная Воля” пацікавілася лёсам экс-дырэктара Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Чым ён займаецца пасля раптоўнай адстаўкі? Ці знайшоў новую працу?

Нагадаем, што былы дыпламат Цапкала стаяў ля вытокаў стварэння ПВТ, кіраваў ім з моманту стварэння ў 2005 годзе, унёс важкі ўклад у развіццё ІТ-галіны Беларусі. Ад пасады дырэктара ГУ “Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій” вызвалены 2 сакавіка.

“Калі я агучыў ва ўрадзе прапанову аб стварэнні беларускай Крэмніевай даліны, мяне палічылі калі не фантазёрам, дык вар’ятам, – узгадвае Валерый Вільямавіч, як усё распачыналася. – Але ў той час я ўжо быў перакананы, што беларусы могуць быць такімі ж паспяховымі, як англічане, немцы, амерыканцы, японцы, французы і іншыя паспяховыя народы. Што мы ні ў чым не саступаем і трэба проста стварыць правільную экасістэму, правільныя стымулы, правільную сістэму матывацыі – і ў нас усё атрымаецца. І атрымалася!»

З чым звязана адстаўка Цапкалы, да гэтага часу не зразумела. Адны прадстаўнікі ІТ-галіны выказвалі публічнае шкадаванне з прычыны сыходу Валерыя Вільямавіча з ПВТ, а іншыя амаль адразу пачалі казаць прыязныя словы на адрас ягонага зменшчыка – Усевалада Янчэўскага. Але і тыя, і другія былі перакананы: у адстаўцы Цапкала дакладна не прападзе. У яго вялікі досвед дзяржаўнай службы, ён можа кансультаваць ІТ-бізнес, быць эфектыўным дарадцам, у рэшце рэшт – пісаць цікавыя мемуары пра закуліснае жыццё наменклатуры (тым больш што некалькі кніжак Цапкала ўжо выдаў).

Літаральна праз месяц пасля сыходу Цапкалы прайшла пагалоска, быццам бы ён працаўладкаваўся ў адной з паспяховых замежных кампаній. Паводле інфармацыі “Народнай Волі”, пакуль Валерый Цапкала нідзе не працуе.

Сам ён ад разгорнутых каментарыяў устрымліваецца.

«Жыву нармальна, усё ў мяне добра, – сказаў Валерый Цапкала “Народнай Волі”. – Але дзяліцца планамі на жыццё мне пакуль не хацелася б».

На пасадзе кіраўніка ПВТ Валерый Цапкала запомніўся ў тым ліку яркімі выказваннямі, якія тычыліся не толькі беларускай ІТ-індустрыі.

“Важна, каб усе дзяржаўныя органы, сістэма адукацыі разумелі, у якім кірунку бегчы. Мне здаецца, сёння такая мэта ў нас адсутнічае, – выказваўся Цапкала пра тое, як працуе дзяржаўная сістэма. – У мяне ёсць мара: мне хацелася б бачыць кожнага беларуса гаспадаром. Гаспадаром зямлі, гаспадаром заводаў, фабрык… Хацелася б, каб кожны наш грамадзянін здабыў уласнасць у сваёй краіне. Уладанне ўласнасцю набліжае чалавека да Бога, валадара жыцця. Чалавек ганарыцца ўласнасцю. І ганарыцца сваёй краінай – месцам, дзе з’яўляецца гаспадаром. Такую радзіму ён ні на што не прамяняе і не дасць у крыўду нікому!”

На пытанне аб тым, ці не збіраецца ён з’ехаць у іншую краіну, Валерый Вільямавіч адказвае адназначна: «Не! Свой лёс я звязваю з Беларуссю!»

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед