Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:40 13 снежня 2016
14
Памер шрыфта

Пра закулісныя гульні ў зборнай Беларусі па біятлоне і вяртанне Домрачавай у вялікі спорт пасля родаў, пра беларускія спадзяванні і трэнерскія ракіроўкі “Народнай Волі” распавёў вядомы беларускі біятланіст Вадзім САШУРЫН.

Гэтымі днямі ў Швецыі праходзіць першы этап Кубка свету па біятлоне, а значыць, балельшчыкі зараз жывуць новымі надзеямі. Ці спраўдзяцца яны?

– У гэтым годзе беларуская каманда рыхтавалася па даволі дзіўнай сістэме. Тры чвэрці падрыхтоўкі прайшлі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Валерыя Пальхоўскага, а затым яго раптам звольнілі. Прызначылі кіраваць зборнай людзей, якія да гэтага былі на другасных ролях. А ў кожнага настаўніка свае метады падрыхтоўкі. Таму я не ведаю, што атрымаецца з такога “дуэта”, бо праца Пальхоўскага, выходзіць, пайшла, што называецца, кату пад хвост. Убачым у бліжэйшы час, які будзе вынік трэнерскай ракіроўкі.

– Але ў камандзе саспеў канфлікт, біятланісткі вынеслі смецце з хаты і не хацелі працаваць пад кіраўніцтвам Валерыя Пальхоўскага…

– Па-першае, у кожнага трэнера ёсць кантракт з федэрацыяй. Чым думалі, калі прымалі на работу чалавека і калі абмяркоўвалі ўмовы? Так, прыйшоў спецыяліст, які патрабаваў і ад трэнерскага штаба, і ад спартсменаў нейкіх дзеянняў. Камусьці гэта падабаецца, камусьці не. Але павінна быць субардынацыя. Хаця для ўсіх добрым не будзеш, пастаянна камусьці нешта не падабаецца. У мяне дачка таксама не вельмі любіць у школу хадзіць і рабіць урокі. І што, мне ісці ёй на саступкі? Ёсць слова “трэба”.

– Чаго, на ваш погляд, можна чакаць ад выступлення мужчынскай зборнай? Ці тут няма прасвету?

– Складана сказаць. Ізноў-такі ўсё будзе залежаць ад таго, як прайшоў трэніровачны працэс. А ён, як я ўжо казаў, быў неадназначны.

– Дар’я Домрачава нарадзіла дзіця 1 кастрычніка, а ўжо ў студзені наступнага года плануе вярнуцца ў вялікі спорт. Як вы ставіцеся да такога хуткага вяртання на трасу трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі?

– Дар’я не першая спартсменка, якая не жадае сядзець доўгі час у дэкрэце. Тым больш што гэта лідар не толькі беларускага спорту, але і сусветнага маштабу. І без Домрачавай нашай камандзе прыйдзецца вельмі складана. Я ёй шчыра жадаю новых поспехаў у спорце, але, шчыра кажучы, па-чалавечы не разумею, як маці можа пакінуць такое маленькае дзіця на выхаванне іншым толькі дзеля таго, каб ізноў бегаць і страляць. Я сам у мінулым прафесійны біятланіст і ведаю, колькі трэніроўкі і спаборніцтвы вымагаюць часу. І я тата траіх дзяцей, таму ведаю таксама і пра тое, якой увагі патрабуюць дзеці ад бацькоў. У мяне на шалях “спорт/дзеці” пераважылі апошнія, калі жонка другі раз нараджала. Я лічу, што для жанчыны на першым месцы павінна быць сям’я. Мне вось, напрыклад, падабаецца нямецкая біятланістка Магдалена Ноер. Прыйшла ў біятлон, стала сусветнай зоркай і ў промнях славы прыгожа развіталася са спортам, каб займацца дзецьмі і сямейнымі справамі. Тут трэба разумець, што не ўсё наша жыццё – гэта спорт. Са свайго досведу ведаю, што галоўнае пачынаецца пасля сыходу са спорту, хаця, безумоўна, калі ў цябе нешта добра атрымліваецца, то трэба, як кажуць, лавіць момант. Зрэшты, нікога вучыць не збіраюся, у кожнага свая галава на плячах. А Дашы, безумоўна,  поспехаў!

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.