Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
17
Памер шрыфта

Старшы аналітык кампаніі “Альпары” патлумачыў, чаму ў мінулым месяцы беларусы здалі валюты на рэкордную суму.

Паводле дадзеных Нацбанка, у мінулым месяцы чысты продаж наяўнай валюты склаў больш за 268 мільёнаў долараў. Такім чынам, пабіты рэкорд, усталяваны ў верасні 2016 года. Увогуле, толькі з пачатку года насельніцтва прадало наяўнымі даволі вялікую суму – больш за 2,8 мільярда долараў.

– Беларусы праядаюць запасы, – кажа эксперт. – З пачатку года мы бачым дастаткова ўстойлівую тэндэнцыю росту чыстага продажу валюты насельніцтвам.

– А можна сказаць, колькі сёння ў людзей яшчэ валюты “на руках”?

– Такой статыстыкі няма, але, напрыклад, на валютных дэпазітах насельніцтва захоўвае каля 7 мільярдаў долараў.

– Ці пераводзяць беларусы валютныя ўклады ў рублёвыя?

– Да сакавіка гэтага года можна было казаць пра гэта, хаця скарачэнне тэрміновых валютных дэпазітаў па аб’ёме перавышала ў эквіваленце прырост рублёвых укладаў. Адным словам, людзі здымалі валютныя дэпазіты, і невялікую частку пераводзілі ў рублёвыя, а большую неслі ў пункты абмену валют. Але ў апошні час можна сказаць, што не вельмі вялікай папулярнасцю карыстаюцца і рублёвыя дэпазіты.

– Людзі працягнуць здаваць валюту?

– Нельга гарантаваць, што аб’ёмы здачы будуць такія ж, як і ў маі, але сама тэндэнцыя працягнецца – насельніцтва застанецца прадаўцом валюты. Па меншай меры да таго часу, пакуль не пачнуць расці рэальныя даходы людзей.

Аўтар: Сяргей НІКАНОРАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.