Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
11
Памер шрыфта

14 мая споўнілася 22 гады з моманту ганебнага рэферэндуму, які скасаваў гістарычную беларускую сімволіку і стварыў падставы для чарговага заняпаду беларускай мовы. Нацыянальны сцяг быў прылюдна, перад відэакамерай, парваны, а на ягоных кавалках галоўны загадчык гаспадаркай дзяржавы паставіў свой аўтограф.

Сёння няма на пасадзе фактычна нікога, хто прысутнічаў у той момант на даху былога будынка ЦК КПБ, а потым – Вярхоўнага Савета. І мы ніколі, хутчэй за ўсё, не пачуем ад іх слоў прабачэння. Сумленне ў такіх асоб не баліць, бо большасць з іх яго, магчыма, і не мае. Але гэта не азначае, что іх справа будзе забыта.

У кнізе Аляксандра Фядуты пра першага ўсенародна абранага кіраўніка суверэннай Беларусі – там, дзе ідзе гаворка якраз пра абставіны рэферэндуму – журналістка Валянціна Трыгубовіч згадвае, як яна прыйшла дадому і, даведаўшыся пра вынікі “ўсенароднага плебісцыту”, заплакала. Да яе падышоў малы сын і сказаў:

– Мама, не плач! Мы ўсё вернем!

Сёння гэты хлопчык ужо дарослы мужчына. Яго пакаленне яшчэ не здзейсніла гэтае абяцанне. Але мы бачым, колькі маладых беларусаў лічаць бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоню” сваімі. Беларуская мова становіцца мовай новай, маладой інтэлектуальнай эліты нашага народа. А гэта значыць, што ўсё сапраўды вернецца.

Мы дажывём.

Бо жыве мова. Жыве гістарычная памяць. Жыве Беларусь!

Сцяг

Уладзімір Някляеў

Лунае, нескароны,

На векавых вятрах

Наш, ад крыві чырвоны,

Ад болю белы, сцяг.

Наш бел-чырвона-белы,

Нябесны, вольны, смелы,

Наш бел-чырвона-белы,

Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг…

Бясконца наша мара аб свабодзе

Вядзе нас па зямлі і па вадзе,

Як сонца, што ніколі не заходзе,

Як зорка, што ніколі не ўпадзе,

Айчына, Бог і гонар,

Малітва на губах –

Крывіцкая «Пагоня»

Нясе наш крэўны сцяг.

Пагоню не спыняе

Ні боль, ні кроў, ні страх.

І над крывіцкім краем

Як птах лунае сцяг.

Аўтар: Алесь КЛЯЎЧЭНЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў