Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 11 мая 2017
12
Памер шрыфта

У Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў Украіны апублікавана пастанова Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева, з якой вынікае, што кампетэнтныя органы Беларусі звярнуліся да кіеўскіх калег з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе, якая ўзбуджана ў Беларусі ў дачыненні да неназванага грамадзяніна па ч.4 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж у асабліва буйным памеры).

Як вынікае з дакумента, падазроны грамадзянін каля 9 гадзін раніцы 8 студзеня 2017 года, дзейнічаючы наўмысна, з карыслівых меркаванняў таемна выкраў з сейфа ў кабінеце №107 адміністрацыйнага будынка па адрасе: горад Мінск, вуліца Рэвалюцыйная, дом 3, грашовыя сродкі ў памеры 269.150 долараў. Днём таго ж дня ён перасек дзяржаўную мяжу Беларусі і выехаў ва Украіну.

Па адрасе вул.Рэвалюцыйная, 3 месціцца Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.

Малюнак Ірыны ПУСТАВАЛАВАЙ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".