Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:07 12 верасня 2016
10
Памер шрыфта

З цікавасцю прачытала ў “Народнай Волі” артыкул Кацярыны Андрэевай пра тое, як чачэнскія сем’і прабіваюцца праз Брэст на Захад. Палякі, вядома ж, не прапускаюць іх, таму яны вяртаюцца ў наш памежны горад і затрымліваюцца на тыдні, не спяшаючыся ехаць на радзіму.

Людзі ёсць людзі, усялякае здараецца: нехта захварэў, і яму трэба аказаць медыцынскую дапамогу, у некага закончыліся грошы, і няма за што нават паесці – значыць, трэба чалавека пакарміць. Ды і не будзе ж ён на вуліцы ў непагадзь начаваць – як не запрасіць пад дах?

Беларусь імкнецца дапамагчы ўсім, хто да нас прыязджае. Але ж гэта каштуе вялікіх сродкаў. Вось я і прапаную, каб усе выдаткі, якія мы нясём ад абслугоўвання тых, хто хоча з Расіі вырвацца на Захад, але на доўгі час затрымліваецца ў нас, ускласці на Маскву. Магчыма, тады ў Крамлі сур’ёзна задумаюцца над тым, чаму тысячы расійскіх грамадзян так імкнуцца ў Еўропу.

Зінаіда МАРЧУК.

Брэст.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.