Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
27
Памер шрыфта

Міністэрства аховы здароўя апублікавала праект новага спісу лекаў, якія, магчыма, будуць адпускацца ў аптэках без рэцэпта. Абмеркаваць яго прапануецца ўсім жадаючым.

Што новага ў дакуменце? Ці стане лекаў без рэцэпта менш альбо наадварот – больш. Напрыклад, ці забароняць купляць без рэцэпта настойку глогу, вакол якой пастаянна вядуцца спрэчкі?

– Нічога прынцыповага не прапаноўваецца, – тлумачыць начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэвуцкая. – Існуе пералік безрэцэптурных лекаў, які ўвесь час абнаўляецца. Мы яго не чапалі 5 гадоў, таму і было вырашана спіс перагледзець.

Усе гомеапатычныя сродкі прапануецца адпускаць без рэцэптаў, за выключэннем ін’екцыйных формаў. У той жа час могуць быць выкраслены з безрэцэптурнага спісу ўсе ўколы – ампулы стануць прадавацца толькі па рэцэптах!

Таксама прыбіраем норму абмежавання продажу лекаў. Прааналізавалі, што гэта неэфектыўна. У адной аптэцы чалавеку адпусцілі толькі дзве ўпакоўкі таблетак, ён пайшоў у іншую і дакупіў, колькі хацеў.

– Нават з настойкі глогу прапануеце зняць абмежаванне “не больш за два флаконы ў рукі”?

– Што тычыцца глогу, некаторых іншых пазіцый, то па іх плануем норму водпуску пакінуць. Але ў будучым гэтыя лекавыя сродкі павінны замяніцца на іншыя формы, якія не ўтрымліваюць спірту.

– Людміла Аляксандраўна, а ці праводзіўся ў міністэрстве аналіз таго, што дало ўзмацненне жорсткіх умоў продажу лекаў па рэцэптах?

– Вядома ж, парадку стала больш. Спачатку нас усе лаялі, хаця гэта агульнапрынятая норма, так лекі рэалізоўваюцца ва ўсіх еўрапейскіх краінах. У тым ліку і ў Польшчы, якую нам часта у прыклад прыводзяць. І ў нас так было раней. Я памятаю, калі прыйшла працаваць, лекавыя сродкі адпускаліся строга па рэцэптах, а потым неяк незаўважна ў аптэках перасталі прасіць рэцэпты. Так што Міністэрства аховы здароўя проста вярнула тую норму, якая заўсёды была. І ўрачы нас падтрымалі: лекі з сур’ёзнымі пабочнымі эфектамі не павінны прадаваць проста так, як і прэпараты ад хвароб, што патрабуюць назірання медыкаў. І мы бачым, што людзі сталі больш уважліва ставіцца да свайго здароўя. Бяздумна таблеткі не п’юць, прымаюць лекі толькі па рэкамендацыі ўрача.

 

ДАРЭЧЫ

Без рэцэпта прадаецца 60 працэнтаў лекаў

Любы жадаючы можа азнаёміцца з прапанаваным спісам безрэцэптурных лекаў на сайце Міністэрства аховы здароўя ў раздзеле «Лекавая палітыка». Там жа на сайце падкрэсліваецца, што безрэцэптурныя лекавыя сродкі складаюць і будуць складаць каля 60% ад усіх зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь. Змены будуць толькі ў тым, што ў праекце новага пераліку лекавыя сродкі пазначаны пад МНН (міжнароднымі непатэнтаванымі найменнямі) пры іх наяўнасці, гэта значыць усе лекавыя сродкі з такімі МНН у формах, указаных у пастанове, незалежна ад іх гандлёвых назваў будуць прадавацца без рэцэпта.

Напрыклад, у безрэцэптурным спісе прапануецца пакінуць:

– усе лекавыя сродкі для лячэння прастуды і грыпу, у тым ліку “Антыгрыпін”, “Антыфлу”, “Колдрэкс” будуць рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны ў пераліку пад МНН «Парацэтамол у камбінацыі»;

– усе лекавыя сродкі для лячэння пякоткі і гастрыту будуць рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны ў пераліку ў групе A02A “Антацыдныя сродкі”;

– “Спазмалгон” будзе рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны пад МНН “Пітафенон у камбінацыі з анальгетыкамі”;

– нітрагліцэрын будзе рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны пад МНН “Гліцэрыл трынітрат”;

– “Грапрынасін” будзе рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны пад МНН “Іназіна пранабекс”;

– “Арбідол”, “Арпетол” будуць рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны пад МНН “Уміфенавір”;

– сродкі для экстраннай кантрацэпцыі будуць рэалізоўвацца без рэцэпта і пазначаны пад МНН “Леваноргестрэл

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо