Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Журналісты падвялі вынікі спартыўнага 2016 года.
6:00 4 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Паводле вынікаў апытання прадстаўнікоў СМІ, якое праводзіла «Спортивная панорама», бясспрэчную перамогу атрымаў трыумфатар Алімпіяды батуціст Уладзіслаў ГАНЧАРОЎ.

«Ён аказаўся адзіным, каго ў свае спісы ўключылі ўсе без выключэння рэспандэнты, прычым пераважнай большасцю: 71 чалавек паставіў на першае месца, а астатнія – не далей чым на чацвёртае, – паведамляе sportpanorama.by. – Гэты віцебскі хлопец, які нядаўна адзначыў свой 21-ы дзень нараджэння, у Рыа скарыў усіх не толькі зайздросным майстэрствам, але і стальнымі нервамі. Акрамя таго, і на апошнім чэмпіянаце Еўропы ў Вальядалідзе Ганчароў выйграў у індывідуальных і сінхронных скачках і стаў сярэбраным прызёрам у камандных спаборніцтвах».

Другое месца ў журналісцкім апытанні заняў 40-гадовы Іван ЦІХАН.

Трецюю суму паводле вынікаў апытання набрала прадстаўніца жаночай барацьбы Марыя МАМАШУК, якой дасталася званне лепшай спартсменкі года.

Лепшай гульнявой камандай названа жаночая зборная Беларусі па баскетболе, а лепшым трэнерам 2016 года, паводе версіі журналістаў, стала Вольга УЛАСАВА. Гэта яе вучань Уладзіслаў Ганчароў заваяваў на Гульнях у Рыа адзіны для Беларусі залаты медаль.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт