Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 13 верасня 2016
11
Памер шрыфта

А сёння ў тэлеэфіры кандыдат у дэпутаты павінен выступіць з… жаночымі нагамі.

Учора на пазачарговым пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 “ставілі на від” кандыдату ў дэпутаты Уладзіміру Падголу.

“Па-першае, спадар Падгол правёў 31 жніўня пікет, – прагучала на пасяджэнні. – Дакладныя месца і час пікета ён не ўказаў, Мінгарвыканкам не даў дазвол на мерапрыемства, а значыцца, яно было несанкцыянаванае. Па-другое, кандыдат падчас пікета раздаваў літаратуру, якая была без выхадных дадзеных, а гэта таксама з’яўляецца парушэннем”.

“У заяўцы ў гарвыканкам я ўказваў канкрэтныя вуліцы з канкрэтнымі дамамі, дзе буду праводзіць пікеты, – парыраваў філосаф. – Напрыклад, паведамляў, што буду праводзіць пікет на такой і такой вуліцах, ля ўсіх дамоў. Што, не маю права? Чаму я павінен указваць толькі адзін дом? Што тычыцца “забароненай” літаратуры, то я і не хаваю, што раздрукаваў лісты на ўласным ксераксе. Але гэта – цытаты Лукашэнкі. Няўжо забаронена раздаваць людзям цікавыя выразы і цытаты, якія кіраўнік краіны публічна агучваў?”

У выніку сябры камісіі вырашылі не прымяняць вельмі жорсткія меры да Падгола і абмежаваліся папярэджаннем.

Дарэчы, напярэдадні кандыдат у дэпутаты паўдзельнічаў у чарговых тэледэбатах, якія павінны выйсці ў эфір сёння вечарам. Калі падчас свайго першага тэлевыступлення Уладзімір Падгол прыйшоў у тэлецэнтр у танкісцкім шлеме і бронекамізэльцы, то гэтым разам – з пластыкавымі жаночымі ногамі.

“Мне падаецца, што дэпутаты нічога не робяць, а проста праядаюць народныя грошы, – распавёў ён “Народнай Волі”. – Таму на тэледэбатах прапанаваў больш эканомны варыянт. Неабходна ва ўсіх раёнах выбраць самую прыгожую дзяўчыну, затым усіх прыгажунь саджаем у парламент у купальніках. Галасаваць яны будуць не кнопкамі, а сваімі прыгожымі нагамі, і на гэтае шоу будзем прадаваць турыстам квіткі. Такім чынам парламент у нас стане валютаноснай крыніцай. Каб было больш зразумела, як будуць галасаваць гэтыя кандыдаты, я прынёс у студыю жаночыя ногі і прадэманстраваў падчас запісу праграмы. Праўда, не ведаю, ці пакінуць гэта ў эфіры”.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.