Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

Учора ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў вынесены прысуд фігуранту падзей Плошчы-2010.

Нагадаем: судовы працэс над жыхаром г.п.Рудзенск Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзілі за ўдзел у масавых беспарадках падчас снежаньскіх падзей 2010 года, распачаўся 16 лістапада. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Учора працэс аднавіўся, хаця Уладзіміра Кондруся ў зале суда не было – ён адмовіўся там прысутнічаць. На судзе сталі вядомы вынікі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы: Кондрусь пакутуе і пакутваў у перыяд здзяйснення інкрымінуемых яму дзеянняў на расстройства асобы паранаідальнага тыпу. Маўляў, у момант здзяйснення злачынства не мог у поўнай ступені ўсведамляць свае дзеянні.

У выніку пракурор запрасіла для Уладзіміра пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з абавязковым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання, а таксама залічыць утрыманне пад вартай – дзень за два і вызваліць з-пад варты ў зале суда.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.