Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:00 16 верасня 2016
5
Памер шрыфта

Апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў паведамілі ў Мінгарвыканкам пра намер правесці 12 верасня, на наступны дзень пасля выбараў, масавую акцыю на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

У лісце, які яны накіравалі ў Мінгарвыканкам, гаворыцца, што, згодна з артыкулам 55 Канстытуцыі Беларусі і падпісанымі краінай міжнароднымі дамовамі, у іх маецца намер правесці масавую акцыю з мэтай патрабаваць “сапраўдных выбараў”. Гарадскім уладам прапануецца выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне мерапрыемства.

Як паведамілі ў канцылярыі Мінгарвыканкама, такі ліст на самай справе зарэгістраваны пад №8571 і накіраваны ва Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ГУУС Мінгарвыканкама.

“Пакуль зварот яшчэ не бачылі, але яго складальнікам будзе дадзены адказ па ўстаноўленых законам нормах”, – коратка паведамілі мне ўчора ў ідэалагічным упраўленні.

– А вось мы адказу з Мінгарвыканкама нават не чакаем, бо пададзены ліст не з’яўляецца заяўкай на дазвол акцыі, – распавёў “Народнай Волі” Уладзімір НЯКЛЯЕЎ. – Мы не выкладалі просьбу на дазвол, а праінфармавалі, што праводзім акцыю, што гэта гарантуецца Канстытуцыяй. Зыходзілі з практыкі дэмакратычных краін, дзе ўладам проста паведамляецца за 5 дзён, што будзе праведзена такое і такое мерапрыемства.

– На акцыі, якія ладзілі ў апошні год прадстаўнікі апазіцыі, прыходзілі ўсяго па некалькі сот чалавек. Які сэнс у чарговай?

– Па-першае, яшчэ не факт, што 12 верасня на плошчу не прыйдуць людзі. Мы ж не можам гадаць. Акрамя таго, пакуль не ўвялі вялікія штрафы, акцыі былі больш шматлюдныя. І нават пры штрафах падчас шэсця нацыянальнага сцяга было дастаткова ўдзельнікаў. Іншая справа: людзі не заўсёды разумеюць, што узровень іх жыцця наўпрост звязаны з палітычнымі праблемамі ў краіне. Тут, натуральна, ёсць недапрацоўка з боку апазіцыі, хаця вельмі цяжка гэта растлумачыць, калі не маеш доступу да большасці грамадзян.

– У 2010 годзе апазіцыйныя палітыкі таксама заклікалі людзей прыйсці на плошчу, і ўсе мы добра ведаем, чым справа закончылася. Можа быць, не варта наступаць на старыя граблі?

– Калі помніце (а гэта, мяркую, забыць цяжка), у тым, што адбылося 19 снежня 2010 года, выключна вінавата ўлада. Яны білі народ, а не народ біў уладу. Так што, калі задумаюць паўтарыць тое самае і гэтым разам, то могуць браць рыдлёўку і капаць сабе яму. Бо зараз абсалютна не тая сітуацыя ў краіне, каб дэманстраваць сілу. Наадварот, трэба ісці насустрач грамадству. Я не думаю, што на плошчы 12 верасня паўторыцца нешта падобнае таму, што адбылося амаль шэсць гадоў таму. Гэта, на мой погляд, выключана.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра