Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Леанід Рашэтнікаў сваімі словамі прадэманстраваў неадукаванасць, бо беларускую мову выкарыстоўваў яшчэ ананімны аўтар «Слова пра паход Ігара» і Францішак Скарына, якія выдаў Біблію з прадмовамі па-беларуску.

Леанід Рашэтнікаў, які ачольвае нібыта паважаную інстанцыю, – самы сапраўдны невук. Таму што як мінімум беларуская мова ўзнікла ў кнігах Скарыны, а яшчэ раней яна ўзнікла ў Тураве. Калі б Рашэтнікаў не быў невукам, то прачытаў бы «Слова пра паход Ігара» – паэму, напісаную ў Тураве напрыканцы XII стагоддзя, якая змяшчае 70% беларускіх лексем, якіх сучасны расіец не зразумее.

Адказваючы на пытанне Радыё Свабода Някляеў сказаў, што такія інфармацыйныя закіды з боку дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў сведчаць, што расійскі шавінізм у дачыненні да Беларусі становіцца навуковай і прафесарскай пазіцыяй:

– Гэта шавіністычная пыха, вялікадзяржаўны расійскі шавінізм. Ён праяўляецца паступова: ад нікому не вядомых журналістаў на “Рэгнуме” да ўплывовых дзяржаўных службоўцаў. Такім чынам з маргінальнай пазіцыі гэтая думка становіцца прафесарскай і навуковай. Але гэта ўсё звёны аднаго і таго ж ланцуга, які называецца “імперскі расійскі шавінізм”, які не хоча прызнаваць, што ёсць краіна Беларусь, беларускі народ і беларуская мова.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.