Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:13 26 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

У мінулыя выхадныя сталічны рыбак злавіў рыбіну больш як на 10 кілаграмаў.

Уладзімір Івашкевіч – рыбак са стажам. Нарадзіўся на Прыпяці, таму рыбалка для яго – звыклы занятак яшчэ з дзяцінства.

– Дзесяць гадоў таму я злавіў шчупака на 9 кілаграмаў 800 грамаў, а зараз пабіў свой мінулы рэкорд, – распавёў Уладзімір Міхайлавіч “Народнай Волі”. – На гэты раз рыбіна пацягнула на 10 кіло 200 грамаў.

– А дзе лавілі?

– На вадаёмах Чырвонай Слабады, ля Салігорска. Надвор’е, дарэчы, было адмыслова “для шчупака”, бо ён добра клюе пасля марозу ў адлігу і калі ідзе снег. Лавіў на печкура на зімовую “стаўку”. Калі хто не ведае, то гэта такая палка з катушкай і лёскай, на якую чапляецца жывая прынада.

– Такога гіганта не вельмі проста і выцягнуць…

– Каля паўгадзіны з ім змагаўся. То падводзіў шчупака да лункі, то ён ізноў на глыбіню сыходзіў… Але недзе праз паўгадзіны рыбіна ўжо стамілася, і я выцягнуў яе багром на лёд. Пасля гэтага астатнія рыбакі пазбягаліся паглядзець на дзіва, многія фатаграфаваліся са шчупаком. Так што рыбалка ўдалася!

– Будзеце смажыць альбо саліць?

– Рыбіна немаладая, таму лепш за ўсё перапрацаваць яе мяса на фарш.

Фота аўтара.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.