Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
3
Памер шрыфта

Каманда Беларускай натарыяльнай палаты перамагла на міжнароднай XV Алімпіядзе натарыусаў.

Аказваецца, ужо 15 гадоў польскія натарыусы запрашаюць сваіх замежных калег паспаборнічаць у розных відах спорту. Каманда беларускага натарыята ўпершыню брала ўдзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве толькі ў мінулым годзе. І адразу перамагла! Таму на цяперашнія гульні, якія прайшлі ў горадзе Мшана Долна паблізу Кракава, ехала фаварытам.

– Арганізатары абмяжоўваюць колькасць удзельнікаў, – расказвае  памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх. – Але зборная Украіны прывезла 50 натарыусаў. Яны жартавалі, што прыехалі перамагаць беларусаў, бо не маглі змірыцца з тым, што ў мінулым годзе мы былі першыя. Традыцыйна ўкраінцы перамагалі на алімпіядах. Але ў іх і гэтым разам не атрымалася. Мы зноў пераможцы! У гэтым годзе наша каманда заваявала 25 медалёў, 13 з іх – залатыя.

Спаборнічалі натарыусы ў спрынтарскіх забегах і забегах на доўгія дыстанцыі, у скачках у даўжыню, вышыню, штурханні ядра. Таксама ў праграму спаборніцтваў увайшлі падыманне гіры для мужчын і гантэляў  для жанчын, футбол, валейбол, баскетбол, плаванне, вялікі і настольны тэніс, шахматы і іншае.

Артур Стрэх запэўнівае, што ніякіх маніпуляцый са складам каманды не было, прафесійных спартсменаў з боку не запрашалі.

– Па-першае, арганізатары строга сочаць за тым, каб удзел у Алімпіядзе бралі менавіта прадстаўнікі натарыята, – расказвае памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты. –  Ды і для нас саміх гэта цудоўнае баўленне часу, такі актыўны адпачынак. Сярод натарыусаў шмат аматараў спорту. З 2014 года мы праводзім падобныя спартакіяды ў Беларусі.  Напрыклад, натарыус з Мінска Юлія Лявіцкая пасля ўдзелу ў беларускай спартакіядзе так захапілася бегам, што, не маючы разраду, паказвае цяпер выдатныя вынікі. З алімпіяды яна прывезла пяць узнагарод вышэйшай пробы! У лёгкай атлетыцы другі год запар першае месца ў нас таксама ў падыманні гантэляў – узнагароды заваёўвае натарыус з Магілёўскай натарыяльнай акругі Юлія Шалковіна. Добрыя вынікі наша каманда паказала ў настольным тэнісе. Ала Ляўданская заняла трэцяе месца – там вельмі вялікая канкурэнцыя. І здарыўся прарыў у плаванні: мы прывезлі тры сярэбраныя ўзнагароды і занялі першае месцы ў эстафеце! Гэта вельмі каштоўна, таму што ў іншых камандах змагаліся майстры спорту міжнароднага класа па плаванні, нават экс-чэмпіёны Еўропы. У нас такіх натарыусаў разраднікаў няма.

–  Можа, нейкі стымул у нашых натарыусаў быў? Прэміі, напрыклад, абяцалі?

– Толькі цяпер вядзём гаворку пра тое, каб заахвоціць удзельнікаў. Але сам факт удзелу ў міжнароднай Алімпіядзе натарыусаў – гэта ўжо прэстыжна. У нас канкурэнцыя, каб трапіць у каманду.

Што тычыцца вынікаў XV Алімпіяды натарыусаў, то ў скарбонцы каманды-пераможцы – Беларускай натарыяльнай палаты 25 медалёў рознай вартасці: 13 – залатых, 9 – сярэбраных і 3 – бронзавыя. На другім і трэцім месцах размясціліся каманды натарыяльнай палаты Украіны і натарыяльнай палаты Чэхіі адпаведна. У натарыяльнай алімпіядзе таксама бралі ўдзел прадстаўнікі натарыяльных акруг Польшчы, каманды Расіі, Казахстана, Славакіі, Румыніі, Венгрыі, Турцыі – усяго 385 чалавек.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н