Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мінчане выбіраюць п’есу, якую хочуць убачыць на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
6:00 24 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

Ці можа глядач выбраць п’есу, якую абавязкова паставяць на сцэне любімага тэатра? Бадай, толькі ў двух выпадках. Або калі гэты глядач – уплывовы чыноўнік. Або калі ён сябруе з галоўным рэжысёрам (а яшчэ лепш – з яго жонкай). Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі вырашыў змяніць правілы. Ужо зараз наведвальнікі РТБД могуць самі выбраць п’есу, якую восенню ўбачаць на сцэне.

Яшчэ вясной гэтага года ў Беларусі прайшла “Міжнародная драматургічная лабараторыя” (ужо чацвёртая па ліку), якую арганізавалі Цэнтр беларускай драматургіі і тэатральна-канцэртнае агенцтва “Культпрасвет”. Айчынныя драматургі і рэжысёры краін СНД падзяліліся на пары і цягам тыдня стваралі п’есы, якія потым дапрацоўваліся. Тэмы самыя розныя – містычная гісторыя пра героя, які чытае сваёй дачцэ нанач казкі (прычым кожная з іх адлюстроўваецца ў сюжэце), гісторыя пра адзіноту і чалавечыя ілюзіі і нават абсурдная п’еса пра сабак. Кожная з васьмі напісаных п’ес можа быць пастаўлена ў РТБД.

Найбольшую цікавасць з прапанаваных тэстаў выклікае п’еса “Опіум”, прысвечаная тэрарызму і вайне ва Украіне. Яе аўтары – драматург Віталь Каралёў і рэжысёр Міхаіл Угараў. Дарэчы, сваю першую п’есу (“Участковыя”) Каралёў напісаў, грунтуючыся на ўласным досведзе (ён шэсць гадоў працаваў дзяжурным у адным з аддзяленняў мінскай міліцыі). Пасля напісання нават вывесіў яе на форуме ўчастковых. Віталь сцвярджае, што водгукі былі станоўчыя. 

“У суседняй краіне ідзе вайна, – кажа Каралёў пра свой новы тэкст. – У большай або меншай ступені, ускосна або глабальна гэта ўплывае на нас. На пачатку года я напісаў эскіз п’есы – пяць сцэн пра вайну. На лабараторыі яе прачытаў куратар – Міхаіл Угараў. Ён палічыў такую тэму актуальнай. Разам мы прыдумалі цалкам новы сюжэт і персанажаў”. 

Угараў вядомы як расійскі драматург, рэжысёр і сцэнарыст. Яго самая скандальная пастаноўка – «Гадзіна васямнаццаць», якая была пастаўлена маскоўскім Тэатр.doc. У аснове спектакля – рэальная гісторыя маскоўскага юрыста Сяргея Магніцкага. У 2007 годзе ён раскрыў буйную аферу, з-за якой дзяржава штогод губляла велізарныя грошы. Магніцкі быў арыштаваны, правёў год у турме. Там стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. Нягледзячы на сімптомы вострага панкрэатыту, яму на працягу адной гадзіны і васямнаццаці хвілін не была аказана неабходная дапамога, з-за чаго юрыст сканаў. Дарэчы, пазней ЗША прынялі “закон Магніцкага”. У ім уводзіліся персанальныя санкцыі ў дачыненні да людзей, датычных да парушэнняў правоў чалавека ў Расіі. 

Восем п’ес, а таксама ролікі-анатацыі выкладзены на сайце kultprosvet.by. Там жа адбываецца галасаванне, якое працягнецца да 13 ліпеня. Ужо вядома, што п’еса-пераможца будзе пастаўлена восенню на сцэне РТБД і ўвойдзе ў праграму фестывалю ТЕАРТ. 

Такая ініцыятыва не магла ажыццявіцца без згоды дырэктара РТБД Уладзіміра Карачэўскага. Уявім, што п’еса пра Украіну набярэ большасць галасоў. Ці пагодзіцца былы першы намеснік міністра культуры ставіць спектакль на ўкраінскую тэматыку?

Але канчатковае рашэнне – за журы, якое абвесціць сваё рашэнне 17 ліпеня. Бо гледачы выбіраюць толькі тройку пераможцаў для разгляду прафесіяналаў. Зрэшты, сталіца Беларусі ўжо стала месцам падпісання двух Мінскіх пагадненняў, якія паспрабавалі спыніць баявыя дзеянні ва Украіне. Можа, гэтым разам міратворчыя функцыі выканае мастацтва?

Максім ПЛОТНІКАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.