Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:28 2 мая 2017
22
Памер шрыфта

Гісторыя з будаўніцтвам ў Мінску каталіцкага касцёла парафіі Святых. апосталаў Пятра і Паўла і Св.Яўгена дэ Мазэно атрымала новы паварот. Здавалася б, на пачатку гэтага года ўсе кропкі над “і” былі расстаўлены: замест пляцоўкі ў скверы Котаўка,  які спачатку ўлады выдзелілі пад новы каталіцкі касцёл, а потым нібы пад ціскам мясцовых жыхароў адмовілі, знайшлося іншае месца – у раёне вуліцы Някрасава. Але днямі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нечакана для грамадскасці заявіў: «Нам прапанавалі новае месца. Аднак да сённяшняга дня мы афіцыйна яшчэ не атрымалі дакументаў на гэтую зямлю. І я не ведаю, калі мы іх атрымаем, бо гэта вельмі складаны працэс. Той, хто не ведае, як гэта складана, можа сказаць: вазьміце іншую пляцоўку і там пабудуйце… Тут патрэбна вельмі многа ўзгадненняў. Бачачы сёння, як развіваецца гэты працэс, я буду шчаслівы, калі мы да канца гэтага года атрымаем дазвол. Акрамя гэтага, трэба будзе яшчэ перарабляць праект… Гэта ўдар па Касцёле. Інакш цяжка гэта назваць».

Больш за тое, каталіцкі іерарх у чарговы раз заявіў, што забарона на будаўніцтва касцёла ў Котаўцы – надуманая праблема. “Некалькі дзясяткаў дрэў у параўнанні з тым, колькі там іх ёсць, гэта мізэр для экалогіі», падкрэсліў ён.

Сапраўды, чаму так квола ідзе вырашэнне, здавалася б, простай праблемы. Няўжо ў раёне Зялёнага Луга не хапае месца для новага касцёла? Ці прычына ўсё ж такі не ў тэрыторыі?

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".