Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 6 лiпеня 2015
14
Памер шрыфта

Прызначаны…

Каўхута Андрэй Марленавіч – міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Ахрамовіч Генадзь Уладзіміравіч – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы;

Назарук Ігар Васільевіч – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія;

Аляксандраў Аляксандр Мікалаевіч – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба;

Курдзюкоў Валерый Мікалаевіч – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы;

Турчын Аляксандр Генрыхавіч – памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці;

Раўнейка Сяргей Васільевіч – памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Гродзенскай вобласці.

Без гальштукаў

Нефармальны саміт міністраў замежных спраў краін “Усходняга партнёрства” і прадстаўнікоў Еўрасаюза пройдзе ў Мінску 29 чэрвеня. 

Гэта будзе нефармальная сустрэча ў фармаце «без гальштукаў», якую ініцыяваў яшчэ еўракамісар Стэфан Фюле і якая праходзіць у розных краінах “Усходняга партнёрства”. Сёлета гаспадаром сустрэчы стане Мінск.

Як стала вядома “Народнай Волі”, з дакладам на сустрэчы выступіць нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства” Андрэй Ягораў.

– Я буду выступаць ад імя Форуму грамадзянскай супольнасці, у прынцыпе, ад усіх грамадзянскіх супольнасцяў шасці краін “Усходняга партнёрства”. Не толькі беларускія пытанні будуць закранацца. Асноўная праблема – гэта геапалітычны канфлікт і супрацьстаянне паміж дзвюма інтэграцыйнымі ініцыятывамі – еўразійскай і еўрапейскай, – сказаў Андрэй Ягораў.

Арганізатарам нефармальнага саміту міністраў замежных спраў “Усходняга партнёрства” з’яўляецца Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і Еўрапейская камісія.

Новы
маршалак польскага Сейма

У чацвер у Польшчы абралі новага маршалка Сейма. Пасаду маршалка заняла былы прэс-сакратар урадаў Туска і Копач, дэпутат ад Грамадзянскай платформы Малгажата Кідава-Блоньска.

Ёй супрацьстаяў віцэ-спікер Сейма, прадстаўнік партыі “Саюз дэмакратычных левых сіл” Ежы Вендэрліх, які пасля адстаўкі Сікорскага і выконваў абавязкі спікера.

Бясплатна!

Сёння, 26 чэрвеня, беларускія адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных. Акцыя праходзіць па ўсёй краіне і прымеркавана да Дня ўтварэння адвакатуры.

«У асноўным людзей цікавяць пытанні, звязаныя з вылічэннем стажу пры выхадзе на пенсію, працаўладкаваннем, пытанні сацыяльнай падтрымкі, спадчыны. У цэлым падчас правядзення дадзеных кансультацый адвакаты тлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права», – растлумачылі ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Падобныя акцыі па рашэнні РКА праводзяцца ў краіне рэгулярна. У прыватнасці, прыём маламаёмных грамадзян на бясплатнай аснове адвакаты праводзілі 15 сакавіка – у Дзень Канстытуцыі Беларусі, 4 снежня – у Дзень юрыста і 1 кастрычніка – з нагоды Дня пажылых людзей.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра