Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
1:59 10 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

У Ізраіль – без праблем

29 чэрвеня міністр унутраных спраў Ізраіля Сільван Шалом падпісаў указ аб спрашчэнні візавага рэжыму з Рэспублікай Беларусь. Цяпер турысты з Беларусі змогуць не афармляць візы зараней, а атрымліваць іх па прыбыцці ў Ізраіль. Гэта азначае фактычную адмену турыстычных віз.

Як адзначае прэс-служба партыі «Наш дом Ізраіль» (НДІ), Шалом прыняў гэтае рашэнне ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты паміж ім і экс-міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам.

Ліберман, у сваю чаргу, сказаў, что партыя НДІ на працягу некалькіх год працавала над адменай візавага рэжыму з Беларуссю і яе намаганні скончыліся поспехам.

Пагадненне аб адмене візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю прайшло ўсе этапы зацвярджэння парламентамі дзвюх краін, але яго ратыфікацыя была заблакіравана ізраільскім бокам у сувязі з парламенцкімі выбарамі ў гэтай краіне.

Узброеныя спеўнікамі і ружанцамі

З Мінска ў Будслаў учора рушыла чарговая пілігрымка. У ёй бяруць удзел не толькі мінчукі, але і пілігрымы з іншых дыяцэзій, а таксама і з іншых краін. Напрыклад, у гэтым годзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які благаслаўляў пілігрымку ў шлях, прывітаў пілігрымаў з Саратава, а таксама з Польшчы.

Пераважная большасць пілігрымаў – гэта студэнцкая і працоўная моладзь, хоць заўсёды шмат  дзяцей і асоб больш сталага ўзросту.

Нагадаем, што пілігрымкі ў Будслаў да іконы Маці Божай Будслаўскай – заступніцы Беларусі – праходзяць штогод. 

Кампанія «Права выбару-2015» судзіцца
з Цэнтрвыбаркамам 

Скарга на бяздзейнасць дзяржаўнага органа па арганізацыі выбараў накіравана ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Пазоўнікі просяць абавязаць ЦВК даць матываваны адказ на калектыўныя прапановы па змяненні заканадаўства аб правядзенні выбараў, якія былі пададзены яшчэ 7 красавіка. Аднак іх цалкам праігнаравалі: актывісты не атрымалі ніякага адказу.

У кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, што знаходзіцца ў стане стварэння, ініцыятыва «Гавары праўду!», рух «За свабоду», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Галоўная мэта кампаніі – абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзян шляхам прадухілення парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыя парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».