Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 27 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Амерыканцы гатовы вярнуць
у Мінск пасла пры адной умове

Злучаныя Штаты Амерыкі гатовы вярнуць у Мінск свайго пасла, але толькі пры ўмове зняцця беларускім бокам уведзеных яшчэ ў 2008 годзе абмежаванняў на колькасць дыпламатаў, якія працуюць пры пасольстве.

Пра гэта заявіў Павераны ў Справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд. «Спадзяюся, мы зможам аднавіць штат амбасады на ўзроўні 2008 года, калі працавалі 35 грамадзян ЗША», – адзначыў ён.

Нагадаем, што пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні да шэрагу прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім” беларускі бок запатрабаваў скараціць колькасць грамадзян ЗША, якія працуюць у амбасадзе, з 35 да 5 чалавек.

Затармазілі

Продаж грузавых аўтамабіляў МАЗ на расійскім рынку ў першай палове года скараціўся больш як у два разы ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Такія дадзеныя прыводзіць расійскае аналітычнае агенцтва “Аўтастат”.

Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў на расійскім рынку выступаюць КАМАЗ і ГАЗ. Сітуацыя на беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемствах разглядалася ў чэрвені на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. У хуткім часе пасля нарады Лукашэнка падпісаў указы, згодна з якімі беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы займелі магчымасць атрымаць новыя запазычанні. Але сітуацыю гэта не выпраўляе, а толькі кансервуе.

Віншуем!

У маладафронтаўцаў Міколы Дземідзенкі і Алесі Раманюк нарадзілася дачушка. 

Нагадаем, што ў гэтай сям’і ўжо гадуецца сынок Міхась. Так што ўсё больш сур’ёзным становіцца маладое пакаленне беларускай апазіцыі, сталее, дзецьмі абжываецца! 

І гэта вельмі цешыць, бо шчырых беларусаў павінна быць як мага болей!

На мяжы неспакойна

У іншы сезон гэта можна было б назваць надзвычайнай сітуацыяй, сенсацыяй, скандалам. Толькі за адны суткі дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Украінай парушылі 19 чалавек!

Але на двары лета. Людзі проста збіралі ягады і заблукалі.

Затрыманых жыхароў Жытомірскай, Валынскай, Ровенскай і Чарнігаўскай абласцей беларускія ахоўнікі мяжы перадалі сваім калегам з Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Дарэчы, летась і ў папярэднія гады Аляксандр Лукашэнка дазваляў украінскім грамадзянам з памежных вёсак з 1 ліпеня да 10 жніўня і з 30 верасня да 15 лістапада пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу ў спрошчаным парадку, каб збіраць на беларускай тэрыторыі ягады і грыбы.

605 гадоў таму адбылася
Грунвальдская бітва

Дзякуючы перамозе пад Грунвальдам была спынена нямецкая экспансія на балтыйскія і ўсходнеславянскія землі. 

Грунвальдская бітва – адна з найбуйнейшых бітваў сярэднявечча. У Польшчы ўрачыстасці з удзелам некалькіх тысяч рыцараў пачаліся яшчэ ў суботу. У Беларусі падзея ўвогуле не адзначалася.

Новай кіраўніцай прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску стане нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын

Пра гэта парталу tut.by сказала цяперашняя кіраўніца еўрапейскай місіі Майра Мора. Яна паведаміла, што яе чатырохгадовы тэрмін службы ў Беларусі падыходзіць да канца сёлета 31 жніўня.

Паводле слоў Майры Моры, згоду на прызначэнне спадарыні Віктарын беларускі бок ужо даў. 

Цяпер Андрэа Віктарын з’яўляецца паслом Германіі ў Латвіі. У Беларусі яна працавала ў 2000–2003 гадах у амбасадзе Германіі дарадцам.

Андрэа Віктарын нарадзілася ў Боне ў 1957 годзе. На дыпламатычнай службе ў МЗС – з 1989 года. Працавала ў нямецкіх амбасадах у Эстоніі, Нідэрландах, Арменіі.

Гайдукевіч нахвальваў Лукашэнку, Караткевіч карміла баршчом

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, які адным з першых аднёс дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні сваёй асобы кандыдатам у прэзідэнты, здзівіў журналістаў лёкайскай заявай: “Я папрасіў бы апанентаў падзякаваць Аляксандру Лукашэнку за тое, што мы сёння маем моцную і суверэнную дзяржаву”.

Хаця мала хто сумняваўся, што і на гэтых выбарах (як і на мінулых) ён будзе спарынг-партнёрам дзеючага прэзідэнта. Кампанія не пачалася, а ён ужо нахвальвае Лукашэнку… Спраўна выконвае ролю, якая яму адведзена.

Таццяна Караткевіч перад тым, як аднесці дакументы ў Цэнтрвыбаркам, частавала журналістаў баршчом, звараным па ўласным рэцэпце. Праўда, па логіцы, карміць трэба было не толькі прадстаўнікоў СМІ, але і кіраўніцу ЦВК Лідзію Ярмошыну, бо гэта яна раіла ўсім жанчынам варыць баршчы і не займацца палітыкай.

Ірына МАЛЬЦАВА.


Майра МОРА:
Беларусы – еўрапейская нацыя.
Якой яшчэ яна можа быць?

Латвійскі дыпламат Майра Мора, якая апошнія гады ўзначальвала прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Мінску, ужо раздае апошнія інтэрв’ю на гэтай пасадзе. Пытанне, якое найбольш здзіўляе яе: “Беларусы – еўрапейская нацыя?”.

Вось яе адказ:

“Безумоўна! У Беларусі вельмі багатая і доўгая еўрапейская гісторыя. Беларусь – частка еўрапейскай гісторыі. Тэрытарыяльна, па гістарычных падзеях, па дзяржаўных фарміраваннях у мінулым. Маёй Латвіі рэнесанс не дасягнуў, а Беларусі дасягнуў. Тое ж еўрапейскае рыцарства ў Беларусі. Навошта наогул гэтае пытанне: ці еўрапейская нацыя беларусы? Якой яшчэ яна можа быць?”




Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.