Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:35 31 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Прэмера, у якой задзейнічана Вера ШПАК, адбудзецца 25 студзеня – у дзень нараджэння паэта.

Спектакль «Высоцкі. Нараджэнне легенды» ў пастаноўцы Сяргея Бязрукава стане першай прэм’ерай года Маскоўскага Губернскага тэатра. Уладзімір Высоцкі памёр у 1980 годзе, але, нягледзячы на час, яго творчасць актуальна і запатрабавана сёння.

Адну з роляў у музычным спектаклі выконвае беларуска Вера Шпак.

– Гэта будзе паўнавартасны спектакль у дзвюх дзеях, – сказала «Народнай Волі» актрыса Маскоўскага Губернскага тэатра. – З аркестрам мы выконваем песні Уладзіміра Сямёнавіча, чытаем вершы, успаміны людзей, якія былі з ім побач. Матэрыялу для працы пра такога чалавека, вядома, больш чым дастаткова. У спектаклі я не толькі спяваю песні Высоцкага: з іншымі акцёрамі мы разам расказваем пра яго жыццё. Нягледзячы на тое, што пакуль усё знаходзіцца ў актыўнай працы, думаю, што спектакль атрымаецца душэўным і захапляльным, бо жыццё і творчасць Высоцкага гэта цэлая эпоха.

Паводле слоў Веры Шпак, падчас працы над спектаклем Сяргей Бязрукаў хацеў, каб эмоцыі і творчасць Высоцкага акцёры «прапускалі праз сябе».

Думаю, нам гэта ўдалося, – дадае наша суайчынніца. Высоцкі гэта прыклад таго, як трэба гарэць на сцэне, іграць сумленна і не шкадаваць сябе.


З АСАБІСТАЙ СПРАВЫ

Актрыса Вера Шпак нарадзілася ў Мінску.

У 2013 годзе скончыла Школу-студыю МХАТ, курс Канстанціна Райкіна.

У 2013–2014 гадах працавала ў Александрынскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу.

З 2014 года – актрыса Маскоўскага Губернскага тэатра.

Здымалася ў карцінах «Часова недаступны», «Чума», «Чорная кошка» «Апошні ход каралевы» і іншых.

Жыве і працуе ў Маскве.

Аўтар: Раман ВАСІЛЬЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.