Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 13 студзеня 2017
13
Памер шрыфта

Хлопец, у якога стралялі ў навагоднюю ноч, па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

Нагадаем: у Мінску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня адбыўся інцыдэнт, у выніку якога міліцыянер два разы стрэліў у жыхара сталіцы. Згодна з версіяй міліцыі, 28-гадовы мужчына неадэкватна адрэагаваў на просьбу не перашкаджаць суседзям і накінуўся на праваахоўніка, спрабуючы адабраць пісталет. У выніку Андрэй Г. атрымаў два кулявыя раненні. Паведамляецца, што міліцыянер у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні.

“Пасля аперацыі сын па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі, – распавяла “Народнай Волі” Галіна Іванаўна – маці Андрэя. – Стан – стабільна цяжкі, да яго нікога з блізкіх не пускаюць. Што датычыцца самой справы, то мне пакуль нічога не паведамлялі, як ідзе следства. Мы знайшлі адваката, які зараз гэтым і займаецца”.

Тым часам, як паведаміў euroradio.fm афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, падазронага, згодна з санкцыяй пракурора, у рэанімацыі ўзялі пад варту. Паводле папярэдніх звестак, у крыві Андрэя Г. пасля ранення было выяўлена каля 2 праміле алкаголю.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Требуется… директор!

В Минской области катастрофически не хватает управленцев. К такому выводу проходишь, открыв раздел «Вакансии» Миноблисполкома.

Маршы ў тупік?

“Гарачая восень” скончылася, так і не пачаўшыся. У мінулую суботу пасля малалюднага ды хуткацечнага “Маршу абураных беларусаў 2.0” завадатар вулічных пратэстаў Мікола Статкевіч абвясціў, што наступным

Нож Янкі Купалы

Упершыню ў Купалаўскі музей я трапіў першакурснікам філфака БДУ, дзе беларускую літаратуру нам чытаў прафесар Алег Антонавіч Лойка.