Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
17
Памер шрыфта

Некалькі дзён таму пад Мінскам загінуў расійскі спартсмен Мікіта Сатскоў.

Трагедыя адбылася падчас міжнароднага турніру па трохбор’і. Інфармацыю пацвердзілі ў Федэрацыі коннага спорту Санкт-Пецярбурга паведамляе diamond-horse.com.

21-гадовы майстар коннага спорту ўпаў на трасе палявых выпрабаванняў. Ён атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыццём. Падзенне спартсмена адбылося на перадапошнім бар’еры.

На месцы спаборніцтваў дзяжурылі некалькі брыгад урачоў, медыкі рабілі ўсё магчымае, аднак былі не ў сілах дапамагчы.

Сведкам таго, што здарылася, стала маці спартсмена і яго трэнер Ірына Вяселіна.

Беларуская федэрацыя коннага спорту аказвае ўсю пасільную дапамогу сям’і загінуўшага спартсмена. Як паведаміла намеснік старшыні Федэрацыі Наталля Юранава, у Мінск ужо прыбылі родныя загінуўшага – бацька і яго сястра. Па факце гібелі расійскага спартсмена вядуцца следчыя мерапрыемствы

Нагадаем, што на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы завяршыліся кваліфікацыйныя міжнародныя спаборніцтвы і чэмпіянат Беларусі па трохбор’і ўзроўню складанасці адна, дзве і тры зоркі.

Мікіта Сатскоў выступаў у спаборніцтвах па трохбор’і з 2008 года. Ён шматразовы пераможца расійскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».