Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
21
Памер шрыфта

Павялiчваецца рынак люксавых тавараў у Польшчы. Паводле даклада дарадчыцкай кампанii KPMG, у гэтым годзе на тавары i паслугi класа люкс палякi выдаткуюць больш за 3 мiльярды 690 мiльёнаў еўра, на 15 працэнтаў больш, чым годам раней.

На працягу блiжэйшых чатырох гадоў гэтая сума, хутчэй за ўсё, наблiзiцца да 4,5 млрд еўра.

На рынку люксавых тавараў у Польшчы найбольшая доля прыпадае на аўтамабiлi, а таксама ювелiрныя вырабы, паслугi класа люкс, гатэлi, паслугi SPA, нерухомую маёмасць i г.д. Гэты рынак расце тэмпамi да 10% у год. 35% багатых iнвестуюць або плануюць укласцi грошы ў творы мастацтва.

Паводле даклада KPMG, сёлета колькасць заможных палякаў перавысiць адзiн мiльён. Iх агульны чысты даход ацэньваецца ў суму больш як 38,5 млрд еўра.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.