Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
18
Памер шрыфта

Злачынцамі аказаліся мясцовыя жыхары, якія разграмілі больш за 60 магіл у вёсцы Экімань.

У пачатку лістапада 2015 года 25-гадовы палачанін і яго двое непаўналетніх знаёмых прыйшлі на могілкі і разбілі дзясяткі надмагілляў. Маладыя людзі ўжывалі спіртное прама на месцы пахаванняў, а потым сталі граміць і падпальваць магілы.

Як стала вядома «Народнай Волі» з сацыяльных сетак, старэйшым з вандалаў аказаўся кіраўнік гарадскога гуртка ваеннай гісторыі, які наведвалі двое яго 16-гадовых саўдзельнікаў.

Растлумачыць здзек з магіл затрыманыя не змаглі. Меркавалася, што дзеянні вандалаў былі выкліканы нацысцкімі поглядамі, але гэтая версія не пацвердзілася.

Напрыканцы 2016 года суд Полацка прыгаварыў “педагога” да дзесяцігадовага тэрміну зняволення, а падлеткаў – да 7 гадоў з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады.

Аўтар: Васіль КОРЗУН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.