Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
10
Памер шрыфта

Мемарыял у цэнтры горада меў патрэбу ў рэстаўрацыі некалькі гадоў.

Як раней паведамляла «Народная Воля», помнік «Ў» быў усталяваны ў 2003 годзе. Мемарыял называюць візітнай карткай не толькі горада, але і Беларусі.

Некалькі апошніх гадоў помнік меў патрэбу ў капітальным рамонце. Радкі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет», якія адліты на пастаменце, былі пашкоджаны. Але з-за недахопу сродкаў рамонтныя работы пастаянна адкладваліся. Дарэчы, грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» нават звярталася да прэм’ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прапановай пасадзейнічаць у вырашэнні праблемы з мемарыялам у Полацку.

Рэстаўрыраваць помнік у горадзе пачалі летам. Паводле слоў полацкіх чыноўнікаў, на рамонт спатрэбілася каля 80 мільёнаў рублёў (старымі), якія былі выдзелены з мясцовага бюджэту. Цяпер помнік «Ў» цалкам адноўлены.

Фота аўтара.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.