Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пошукі маладой дзяўчыны працягваюцца ўжо два месяцы.
16:15 16 студзеня 2017
5
Памер шрыфта

На сувязь Юлія Дзянісава перастала выходзіць на пачатку лістапада мінулага года. Дагэтуль месцазнаходжанне жыхаркі Наваполацка невядома. Пошукамі Юліі Дзянісавай таксама займаецца выратавальны атрад «Анёл».

На выгляд зніклай дзяўчыне каля 25 гадоў. Сярэдняга целаскладу, рост 155–160 см, валасы чорнага колеру да плячэй.

Была апранута ў куртку да пояса, спартыўныя штаны і абутак чорнага колеру.

Пра месцазнаходжанне ці пра абставіны знікнення можна паведаміць па тэлефонах: пошукава-выратавальны атрад «Анёл» +375 (33) 666-68-56, +375 (33) 324-99-46, Наваполацкі РАУС +375 (29) 598-40-05, +375 (29) 593-38-79.

Як ужо паведамляла «Народная Воля», за апошнія два гады ў Полацкім рэгіёне прапала некалькі чалавек. Напрыканцы 2015 года дадому не вярнуўся 19-гадовы Уладзіслаў Паўленка. Цела маладога хлопца было знойдзена вясной мінулага года ў Заходняй Дзвіне.

У кастрычніку 2016 года за горадам было знойдзена цела зніклага Сяргея Максімцова, пошукі якога працягваліся год.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед