Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:27 13 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Тэатр «Камедзі Франсэз» па праве носіць званне лепшага і самага знакамітага тэатра Францыі. Ён быў заснаваны больш за 300 гадоў таму па ўказу Караля-Сонца Людовіка XIV. У Доме Мальера, як часам называюць «Камедзі Франсэз», з роўным поспехам ставяцца антычныя трагедыі, камедыі класіка французскай драматургіі і п’есы сучасных аўтараў. Адметнай асаблівасцю тэатра з’яўляецца трапяткое стаўленне да мовы: менавіта тут можна пачуць ідэальную класічную французскую гаворку.

Першы сезон «тэатра ў кіно» ад «Камедзі Франсэз» адкрыецца ў Мінску «Рамэа і Джульетай» Уільяма Шэкспіра. Паставіў трагедыю аб юных закаханых мастацкі кіраўнік «Камедзі Франсэз» Эрык Руф. Лаўрэат прэміі Мальера, Руф з’яўляецца ключавой фігурай сучаснага французскага тэатра. Ён перайграў усе вядучыя ролі на галоўнай сцэне тэатра, прычым удзельнічаў і ў пастаноўках не толькі французскіх рэжысёраў, але і запрошаных мэтраў, сярод якіх – расійскі рэжысёр Анатоль Васільеў. Эрык Руф вядомы еўрапейскай публіцы і як кінаакцёр.

Паглядзець пастаноўку неўміручай трагедыі мінчане і госці сталіцы змогуць у кінатэатры «Falcon Club Буцік кіно» 6 снежня ў 20.00 і ў «Цэнтральным» 24 снежня ў 15.00.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.